навіны

Анджэй Пачобут – сярод прызёраў конкурсу «Grand Press»

Анджэй Пачобут. Крыніца: праваабарончы цэнтр «Вясна»
Анджэй Пачобут. Крыніца: праваабарончы цэнтр «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

У Варшаве ў Музеі гісторыі Польшчы ўручылі прэмію «Grand Press Awards» – найбуйнейшага журналісцкага конкурсу краіны. Сярод прызёраў – беларускі палітычны вязень Анджэй Пачобут.

За званне «Журналіст года» галасавалі 88 рэдакцыяў польскай прэсы, радыё, тэлебачання ды інтэрнэту.

У выніку званне журналіста 2024 года атрымаў Анджэй Андрысяк, старшыня Таварыства мясцовых газетаў і выдавец «Gazety Radomszczańskiej». За ім ідуць: Рэната Кім («Newsweek Polska») на другім месцы, Юстына Добраш-Орач (TVP) на трэцім месцы, Анджэй Пачобут на чацвёртым месцы і Патрык Словік (WP) на пятым.

Узнагароду за Анджэя Пачобута атрымаў леташні журналіст года Войцех Чухноўскі, які падзякаваў публіку за тое, што яна памятае рэпрэсаванага ў Беларусі журналіста.

,,

«Дзякуй, што памятаеце. Мы ведаем, наколькі ён незламаным застаецца ў турме. Часам мы губляем надзею і маем шалёныя думкі. Мы працуем афіцыйна і неафіцыйна. Спадзяюся, гэты кашмар скончыцца. Учора Лукашэнка вызваліў яшчэ некалькі чалавек, але Анджэя сярод іх не было. Немагчыма ўявіць, што перажывае ён і ягоная сям’я. Дзякуй, што памятаеце», – сказаў журналіст «Gazety Wyborczej».


Анджэй Пачобут. Фота: БелТА

Чаму Лукашэнка не выпускае Пачобута і іншых палітвязняў?

Меркаваннi

Знанага гарадзенскага журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021-га ў Горадні, асудзілі на 8 гадоў зняволення за журналісцкія матэрыялы і этапавалі ў самую жорсткую калонію Беларусі. З 26 лютага сёлета пра яго няма ніякіх вестак. Усе гэтыя тры гады ён зазнае ціск і катаванні, яму не перадаюць неабходных лекаў, нягледзячы на праблемы з сэрцам. І ўвесь гэты час вызваліць журналіста спрабавала польская дыпламатыя, аднак пакуль безвынікова.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10