навіны

Журналіст Ігар Ільяш стаў лаўрэатам Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці

img
Ігар Ільяш. Крыніца: reform.news
podpis źródła zdjęcia

Журналіста Ігара Ільяша адзначылі ў намінацыі «Праваабарончая салідарнасць» Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці. Пра гэта абвясцілі на цырымоніі, што адбылася ў Вільні. Ільяш цяпер за кратамі.

Праваабарончая прэмія ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека: праваабаронцу, журналісту і праваабарончай кампаніі ці ініцыятыве. Летась да трох намінацыяў дадалі яшчэ адну: «Праваабарончая салідарнасць». Ёю ўшаноўваюць тых, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў за дзейнасць у прасоўванні і абароне правоў чалавека ў Беларусі.


Менавіта ў гэтай катэгорыі лаўрэатам стаў журналіст Ігар Ільяш – муж палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.


У намінацыі «Праваабаронца года» перамагла актывістка Наста Базар, у намінацыі «Журналіст года» былі двое лаўрэатаў: галоўны рэдактар «Reform.news» Фёдар Паўлючэнка і журналістка і праваабаронца цэнтру «Вясна» Дзіяна Пінчук.


У намінацыі «Праваабарончая кампанія года» ўганаравалі фонд «BYSOL».


Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Вільні, трансляцыю зладзілі ў Facebook-акаўнце Беларускага дому правоў чалавека.

Пра затрыманне Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. На відэа, што распаўсюдзілі сілавікі, журналіст сказаў, што яго пераследуюць за інтэрв’ю медыям, якія лічацца ў Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10