З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».
Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Што за песня часцей за ўсё грала ў іхных слухаўках і якая іхная галоўная мара?
Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і атрымлівайце добры настрой ужо зараз!
У акенцы № 16 нашага святочнага календара – Андрэй Стрыжак, праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду салідарнасці «BYSOL», што дагэтуль дапамагае тэрмінова вывозіць з Беларусі людзей, якія трапілі пад пераслед. За сваю дзейнасць атрымаў ад уладаў Беларусі рэкордную колькасць крымінальных артыкулаў – 17.
13 шчырых адказаў спадара Андрэя чытайце ніжэй:

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Стварэнне міжнароднага гуманітарнага фонду для падтрымання беларускіх палітвязняў
2. Апішыце гэты год адным словам: Дарога
3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Чалавек-Стрыжак
4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Кожны раз, калі эвакуюеш чалавека
5. А галоўны фэйл? Брак часу
6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Беларусь жыве нават у самых неспрыяльных умовах
7. З кім з беларусаў вы вельмі хацелі б пазнаёміцца? З тымі людзьмі, якія прыйшлі ў грамадскую актыўнасць у 2024 годзе
8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? Калі верыць «Spotify», «A Lotta Things» (Bonny Doon)
9. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Штогод для мяне адкрыццём стаюць беларусы і беларускі, якія працягваюць падтрымліваць адно аднаго
10. Ваш улюбёны калядны фільм: «Адзін удома»
11. Першае, што вы зробіце па вяртанні ў новую Беларусь: Паеду ў Рэчыцу – у горад дзяцінства
12. Вашая мара на наступны год: Каб усе пабачылі сваіх блізкіх. Па магчымасці ўдома
13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? Імпэту, моцы, жадання рухацца далей і працаваць далей
Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!
Тэса Анэйда belsat.eu