Шуфлядка

№ 17 у адвэнт-календары «Белсату» – акторка Святлана Зелянкоўская

Святлана Зелянкоўская
Святлана Зелянкоўская. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Што за песня часцей за ўсё грала ў іхных слухаўках і якая іхная галоўная мара?


Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!


У акенцы № 17 нашага святочнага календара – акторка беларускага тэатру і кіно Святлана Зелянкоўская. Былая прыма тэатру імя Янкі Купалы, а цяпер акторка ў складзе вольных купалаўцаў. Пасля пераезду ў Варшаву адкрыла сваю тэатр-студыю «Зялёнае святло». У лістападзе грала адную з галоўных роляў у спектаклі «Ордэн белай мышы» паводле твору Уладзіміра Арлова.

Анкета Святланы Зелянкоўскай для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Святланы Зелянкоўскай для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Пачала пісаць песні


2. Апішыце гэты год адным словам: Адраджэнне


3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Казой ці Зімой


4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Сустрэча з дзецьмі


5. А галоўны фэйл? Расчараванне


6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Вызваленне палітзняволеных


7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? З Марыяй Калеснікавай


8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Дим» (Без обмежень)


9. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Святлана Курс


10. Ваш улюбёны калядны фільм: «Love Actually»


11. Калі б паводле вашага жыцця здымалі кіно, што гэта было б? Трагікамедыя


12. Вашая мара на наступны год: Разам з дзецьмі правесці шмат часу на моры


13. Што б вы пажадалі беларусам у новым годзе? Перамогі над вусатым



Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10