На гандляваннях 10 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара зноў пайшоў у рост. Амерыканская валюта падаражэла ўпершыню з 28 лістапада.
Курс долара вырас на 0,81 %, да 3,4049 рубля. Апошні раз ён даражэў 28 лістапада, усталяваўшы новы гістарычны максімум – 3,5951 рубля.
Юань падаражэў на 1,03 %, да 4,691 рубля за 10 юаняў.
А расейскі рубель патаннеў на 0,37 %, да 3,4028 беларускага за 100 расейскіх. Еўра стала таннейшым на 0,57 %, да 3,5795 рубля.
Курс долара падняўся і ў Расеі. На міжнародным рынку «Forex» за яго даюць ужо больш за 101 расейскі рубель.
Якуб Хруст belsat.eu