навіны

«Я завёз ядравыя боегалоўкі». Лукашэнка паспрачаўся з «BELPOL» і сказаў, што Сірыя для яго – урок

Знішчаны паўстанцамі помнік Хафэзу аль-Асаду ў Сірыі. Фота: kompromat1.online
Знішчаны паўстанцамі помнік Хафэзу аль-Асаду ў Сірыі. Фота: kompromat1.online
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 снежня, наведваючы Барысаў, заявіў, што ў Беларусі сапраўды ёсць ядравая зброя, хоць пра яе адсутнасць кажа арганізацыя «BELPOL». Таксама ён пракаментаваў зрынанне паўстанцамі рэжыму ў Сірыі, саюзнага Менску.

Удзел падраздзяленняў Узброеных сілаў Беларусі ў другім этапе вучэнняў з нестратэгічнымі ядравымі сіламі Узброеных сілаў Расеі. 12 чэрвеня 2024 года. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

«BELPOL» не знайшоў у Беларусі ядравай зброі, пра якую казалі Пуцін і Лукашэнка

навіны

«Я сюды завёз ядравыя боегалоўкі. Не адзін дзясятак штук. Многія пішуць: "А, гэта жарт, ніхто нічога не завёз". Увезлі. Што яны кажуць, што гэта жарт, значыць, яны празявалі. Яны нават не заўважылі, як мы сюды іх завезлі», – сказаў Аляксандра Лукашэнка, перадае БелТА.

Між тым арганізацыя «BELPOL» у канцы лістапада выпусціла расследаванне адносна заяваў уладаў Беларусі ды Расеі пра дастаўку на беларускую тэрыторыю расейскай ядравай зброі. «BELPOL» звярнуў увагу на супярэчлівыя заявы Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адносна пастаўкі зброі. Таксама адзначаецца, што пакуль не знойдзена ніякіх слядоў яе размяшчэння.

Журналісты здымаюць фрагменты ракеты, меркавана «Арэшніка» – эксперыментальнай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці, якая абрынулася на Дняпро 21 лістапада, у цэнтры крыміналістыкі ў неўстаноўленым месцы ва Украіне. 24 лістапада 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

«Орешник» не спрацаваў». Ці пойдзе Расея на новую эскалацыю?

Аналітыка

Паводле ж Лукашэнкі, ён «папярэдзіў усіх сваіх ворагаў, "сяброў" і супернікаў: калі толькі вы наступіце на лінію дзяржаўнай мяжы, адказ будзе імгненным».

«Я не буду глядзець – ядравую зброю ці яшчэ нейкую», – заявіў ён, хоць расейскія рэсурсы заяўляюць, што права яе выкарыстання мае толькі расейскі бок.

Лукашэнка пужае палякаў «Арэшнікам»

Таксама Лукашэнка сказаў, што думае цяпер, дзе размясціць расейскі «Арэшнік», хоць і прызнаў, што той нашмат слабейшы за ядравую зброю. З ягоных словаў, у Беларусі ёсць «з дзясяткі тры такіх пляцовак».

«Вось мы абяром, бо там мінімальная адлегласць да аб’ектаў паразы мусіць быць. Размесцім і нацэлім», – сказаў ён, заявіўшы, што разам з расейцамі будзе «націскаць на кнопку».

Лукашэнка разлічвае, што такая зброя гарантуе яму бяспеку.

,,

«Калі ў нас будзе звычайная такая магутная зброя, перш чым да нас сунуцца з танкамі, якія палякі закупляюць там ад Карэі да Амерыкі, і нейкімі іншымі БМП, ракетамі, яны моцна падумаюць. Бо адказ будзе сур’ёзны. І сапраўды супраць гэтай зброі антыдоту няма. Яе немагчыма перахапіць, збіць і гэтак далей», – заявіў палітык, хоць і прызнаў, што беларусам такое можа не падабацца.


Аляксандр Лукашэнка і Башар аль-Асад у 2003 годзе. Фота: president.gov.by

Разбіўся на самалёце або ўцёк з Сірыі? Дзе цяпер Башар аль-Асад

навіны

Пры гэтым ён сказаў, што ў «Арэшніку» ўся пускавая сістэма – беларуская.

Лукашэнка пра аль-Асада

Таксама Лукашэнка пракаментаваў зрынанне саюзнага яму рэжыму Башара аль-Асада ў Сірыі.

«У Сірыі ідзе барацьба асноўных гульцоў сусветных. Гэта для нас урок. Мы мусім свой лёс вызначаць самі. Трэба зберагчы сваю краіну!» – сказаў ён.

Ён спадзяецца, што новыя сілы ў Сірыі не будуць рваць стасункі з Менскам і Масквой, хоць «усё гэта ў інтарэсах Захаду і амерыканцаў».

Лукашэнка пасля паседжання Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы ў Менску 6 снежня папрасіў Уладзіміра Пуціна размясціць на тэрыторыі Беларусі новыя сістэмы ўзбраення і найперш – «Арэшнік». Кіраўнік Расеі пагадзіўся.

На думку палітычнага аглядальніка радыё «Свабода» Валера Карбалевіча, гэта прапагандысцкі крок і запужванне Захаду.

«Тут і блеф, і эскалацыя. Пуцін падвышае стаўкі, умацоўвае пазіцыі перад магчымымі перамовамі ў замірэнні ва Украіне. Ён хоча іх весці з пазіцыі сілы. Размяшчэнне ў Беларусі ракеты "Арэшнік" – адзін з элементаў гэтай пазіцыі сілы. І адначасова гэта ўцягванне Беларусі ў геапалітычную барацьбу з Захадам, узмацненне залежнасці ад Расеі, асабліва ў вайсковым плане, – кажа Карбалевіч. – Цалкам зразумела, навошта гэта Пуціну. Навошта гэта Беларусі і Лукашэнку – ёсць вялікія пытанні».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10