навіны

Балгарыі і Румыніі могуць дазволіць далучыцца да Шэнгенскай зоны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польская віза ў беларускім пашпарце. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польская віза ў беларускім пашпарце. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Улады Аўстрыі пагадзіліся зняць вета на пашырэнне Шэнгенскай зоны. Гэта адкрывае шлях для поўнага далучэння да Шэнгенскага пагаднення Балгарыі і Румыніі.

«Мы не будзем перашкаджаць. Пасля «паветранага Шэнгену» для Румыніі і Балгарыі адкрываецца таксама «Шэнген на зямлі», – заявіў 9 снежня міністр унутраных справаў Аўстрыі Гергард Карнэр, паведамляе «Kronen Zeitung».

Канчатковая пастанова пра іх далучэнне мае быць прынятая 12 снежня на сустрэчы міністраў унутраных справаў краінаў Еўразвязу ў Бруселі. Адпаведная рэзалюцыя ўжо падрыхтаваная.

Раней Аўстрыя блакавала поўнае ўступленне Балгарыі і Румыніі ў Шэнгенскую зону, кажучы пра рызыкі нелегальнай міграцыі. Аднак 6 снежня міністры ўнутраных справаў Аўстрыі, Румыніі, Балгарыі і Вугоршчыны, што старшынюе ў Радзе ЕЗ, узгаднілі ўзмацненне аховы межаў.

Плануецца, што памежны кантроль на сухапутных межах з Балгарыяй і Румыніяй будзе адменены з 1 студзеня 2025 года. З сакавіка 2024 года ў гэтых краінах быў скасаваны пашпартны кантроль для пасажыраў, якія мінаюць мяжу па паветры і моры.

На сёння ў Шэнгенскую зону ўваходзяць амаль усе краіны Еўразвязу (акрамя Ірландыі, Кіпру, Балгарыі і Румыніі), Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя, а таксама дэ-факта Андора, Ватыкан, Манака і Сан-Марына.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10