навіны

У ЕГУ выбралі новага рэктара

Вілюс Шадаўскас
Вілюс Шадаўскас. Фота: ehu.lt
podpis źródła zdjęcia

Кіроўная рада і Агульны сход саўладальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту паведамілі пра прызначэнне Вілюса Шадаўскаса, які раней выконваў абавязкі рэктара навучальнай установы, рэктарам на бліжэйшыя пяць гадоў.

Сяргей Сялецкі. Фота: скрыншот відэа YouTube-каналу ЕГУ

Выкладчык ЕГУ з Беларусі Сяргей Сялецкі выйграў суд супраць універсітэту наконт абвінавачання ў гарасмэнце

навіны

Шадаўскаса абралі праз конкурс, у якім удзельнічалі 13 кандыдатаў з пяці краінаў.


Новаабраны рэктар прыйшоў у ЕГУ у 2018 годзе і займаў пасады кіраўніка Аддзелу стратэгічнага планавання і развіцця, канцлера, з сакавіка 2024 года – выконваючага абавязкі рэктара. На пасадзе выконваючага абавязкі рэктара Шадаўскас правёў унутраныя структурныя рэформы ва ўніверсітэце.


Новы рэктар ЕГУ мае доктарскую ступень у вобласці адукацыі – абараніў яе ва ўніверсітэце Вітаўтаса Вялікага, раней атрымаў ступень бакалаўра і магістра гісторыі ва Універсітэце адукацыі Літвы.


Афіцыйна на пасаду рэктара ЕГУ Вілюс Шадаўскас уступіць 6 студзеня 2025 года.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10