Шуфлядка

№ 13 у адвэнт-календары «Белсату» – мастацтвазнавец Мікіта Моніч

№ 13 адвэнт-календара «Белсату» – мастацтвазнавец і экскурсавод, аўтар і вядоўца YouTube-каналу «Каля культуры» Мікіта Моніч. Крыніца: Белсат
№ 13 адвэнт-календара «Белсату» – мастацтвазнавец і экскурсавод, аўтар і вядоўца YouTube-каналу «Каля культуры» Мікіта Моніч. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Што за песня найчасцей гучала ў іхніх слухаўках? Пра што яны мараць?

Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!

У акенцы № 13 нашага святочнага календара
 Мікіта Моніч, мастацтвазнавец і экскурсавод, аўтар і вядоўца YouTube-каналу «Каля культуры». Мікіта працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску, адкуль яго звольнілі за верш у 2020 годзе. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне з’ехаў у Мадрыд.

13 шчырых адказаў Мікіты глядзіце ніжэй.

Анкета Мікіты Моніча для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Мікіты Моніча для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: У мяне кепска атрымліваецца глядзець у асабістую мінуўшчыну, але з апошняга гэта прызнанне каналу «Каля культуры» экстрэмісцкім. Яно, пры ўсёй заканамернасці гэтага кроку, чамусьці вельмі мяне здзівіла

2. Апішыце гэты год адным словам: 
А можна мемам? Тым, дзе сабачка сядзіць у доме, які палае, і кажа: «I'm fine»

3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? 
Казою, відавочна

4. Самы шчаслівы момант 2024 года: 
Ехалі праз палову Іспаніі на машыне з сям'ёю ды беларускімі сябрамі на акіян

5. А галоўны фэйл: 
Заваліў экзамен на ліцэнзію гіда

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? 
Дзед памёр у Менску, а я далёка

7. З кім з беларусаў вы яшчэ не знаёмыя, але вельмі хацелі б пазнаёміцца? 
Асабіста сустрэцца з Марыяй Калеснікавай

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годе? 
«Не печалуйся» (Света Бень)

9. Хто з беларусаў стаўся для вас асабістым адкрыццём года? 
Фантастычныя Канаплёў і Лейдзік ды іхны праект «Без ретуши»

10. Ваш улюбёны калядны фільм? 
Няма такога

11. Каму б вы здаверылі намаляваць сямейны партрэт?
З мёртвых – Сяргею Кухту ці Гою, з жывых – Анастасіі Рыдлеўскай, калі б яна пагадзілася

12. Вашая мара на наступны год: 
Правесці экскурсію па Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску

13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? 
Бяспекі ды радасці

Паглядзець папярэднія адказы можна 
тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!

Тэса Анэйда 
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10