Шуфлядка

№ 12 у адвэнт-календары «Белсату» – лідар гурта «J:Морс» Уладзімір Пугач

№ 12 адвэнт-календара «Белсату» – лідар гурта «J:Морс» Уладзімір Пугач. Крыніца: Белсат
№ 12 адвэнт-календара «Белсату» – лідар гурта «J:Морс» Уладзімір Пугач. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)

Уладзімір Пугач: У Беларусі і Расеі ты цяпер мусіш зігануць, каб спакойна існаваць

навіны

Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Якая песня найчасцей гучала ў іхных слухаўках? Пра што яны мараць?

Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!

У акенцы № 12 нашага святочнага календара
 Уладзімір Пугач, лідар гурта «J:Морс», што сёлета адсвяткаваў 25-годдзе свайго заснавання. Уладзімір пераехаў у Польшчу і стварыў выдавецтва аўдыякніг на беларускай мове «Litaralna». Разам з купалаўцамі бярэ ўдзел як актор і аўтар песень у спектаклі «Зэкамерон» паводле аднайменнай кнігі Максіма Знака.

13 шчырых адказаў Уладзіміра глядзіце ніжэй.

Анкета Уладзіміра Пугача для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Уладзіміра Пугача для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Нараджэнне пляменніка

2. Апішыце гэты год адным словам: 
Наперад дробнымі крокамі без сумневаў і страху. Літаральна адным словам – наперад

3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? 
Пакацігарошкам

4. Самы шчаслівы момант 2024 года: 
Дзень вяселля маёй дачкі

5. А галоўны фэйл: 
Не паспеў скончыць запіс новага альбому. Чакайце ў 2025-м :)

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? 
Ліпеньскі ўраган з загінулымі і 2000 вёсак, што засталіся без электрычнасці

7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? 
З Сяргеем Пясецкім

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? 
Паводле статыстыкі «Spotify», «Between Two Points» (David Gilmour і Romany Gilmour)

9. Хто з беларусаў стаўся для вас асабістым адкрыццём года? 
Купалаўцы Алег Гарбуз ды Сяргей Чуб, з якімі разам зрабілі спектакль «Зэкамерон» паводле кнігі Максіма Знака

10. Ваш улюбёны калядны фільм:
 «Love actually»

11. Самае прыгожае месца, дзе вам давялося пабываць: 
Гімалаі

12. Вашая мара на наступны год: 
Свабоднае і мірнае жыццё на Радзіме

13. Што б вы пажадалі беларусам у новым годзе?
 Свабоднага ды мірнага жыцця на Радзіме

Паглядзець папярэднія адказы можна 
тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!

Тэса Анэйда 
belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10