З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».
Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Які галоўны шчаслівы момант і фэйл здарыўся з імі?
Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!
У акенцы № 11 нашага святочнага календара – Зоя Белахвосцік, акторка тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі і былая акторка Купалаўскага тэатру, якая звольнілася разам з трупаю на знак пратэсту. Пасля пераезду ў Польшчу Зоя працягвае граць у тэатры, апошнія ролі – у спектаклі «Экстрэмісты» і аўтабіяграфічнай манадраме «Moj Hleb».
13 шчырых адказаў Зоі глядзіце ніжэй.

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Вяселле маёй сястры
2. Апішыце 2024 год адным словам: Трыванне
3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Механошам
4. Самы шчаслівы момант 2024 года: У свой 65-гадовы юбілей іграла манадраму «Moj Hleb»
5. А галоўны фэйл: Лепш пра гэта не ўзгадваць...
6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Што Марыя Калеснікава жывая
7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? З Францыскам Скарынам
8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Прабач» (Naviband)
9. Ваш любімы калядны фільм: «Адзін дома»
10. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Аляксандр Гарадко, Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў
11. Якой звышздольнасцю вы хацелі б валодаць? Бачыць будучыню
12. Вашая мара на наступны год: Вярнуцца на радзіму
13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? Годнасці, смеласці, моцы
Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!
Тэса Анэйда belsat.eu