навіны

Каб паехаць на конкурс прыгажосці, трэба будзе прасіць дазволу ў дзяржавы

Элеанора Качалоўская
Пераможца конкурсу «Міс Беларусь – 2023» Элеанора Качалоўская. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 9 снежня падпісаў указ «Аб прадстаўленні Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах».

Дакумент з 1 сакавіка 2025 года абмяжоўвае выкарыстанне словаў «нацыянальны», «беларускі», «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь» у назвах адбораў на міжнародныя конкурсы і абавязвае атрымліваць дазвол ад дзяржаўных органаў на ўдзел у такіх конкурсах.


У будучыні адборы на міжнародныя конкурсы з выкарыстаннем словаў «нацыянальны» і «беларускі» змогуць праводзіць толькі дзяржаўныя арганізацыі.

,,

«У адпаведнасці з указам з 1 сакавіка 2025 года ўжыванне словаў «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь», «нацыянальны», «беларускі» ў назвах культурных, спартовых і адукацыйных мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца адбор асобаў для іх падрыхтоўкі да ўдзелу і (ці) удзелу ў міжнародных мерапрыемствах ад імя Рэспублікі Беларусь, дапускаецца толькі ў тым выпадку, калі арганізатарам мерапрыемства выступае дзяржаўная арганізацыя», – тлумачыцца ў дакуменце.


Пераможца конкурсу прыгажосці «‎Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская, якая паедзе на конкурс «‎Міс Сусвет» у лістападзе 2024 года. Фота: _kachalovskaya_elia / Instagram

«Недастатковая палітычная заангажаванасць». Чаму на «Міс Суcвет» паедзе пераможца мінулага году?

навіны

Асобна ў новым указе ідзе гаворка пра конкурсы прыгажосці. Для арганізацыі і правядзення нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» і для адбору прадстаўніц краіны для ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці прызначаны адзін каардынатар – дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная школа прыгажосці».


Беларускі, якія збяруцца ехаць на міжнародныя конкурсы, будуць абавязаныя паведамляць пра гэта ў дзяржаўныя органы ў пісьмовым выглядзе да падачы заяўкі на ўдзел у міжнародным конкурсе. Дзяржава будзе вызначаць, ці можа прэтэндэнтка ўдзельнічаць у конкурсе. Калі рашэнне будзе адмоўным, дзяржаўны орган накіруе яго заяўніцы ў тэрмін, не даўжэйшы за пяць дзён ад дня атрымання паведамлення.


Беларусак, якія не паведамяць дзяржаве пра свой намер удзельнічаць у конкурсах за мяжой ці паедуць туды без дазволу, будуць штрафаваць. Памер штрафу можа дасягнуць тысячы базавых велічыняў (40 тысяч рублёў, з 1 студзеня 2025 года – 42 тысячы рублёў).


Сёлета ў конкурсе «Міс Сусвет» мелася ўзяць удзел беларуска Карына Кісялёва, якая перамагла ў нацыянальным адборы. Аднак дзяўчына была затрыманая і змешчаная ў СІЗА, а замест яе паехала пераможца конкурсу «Міс Беларусь – 2023» Элеанора Качалоўская. Ёсць інфармацыя, што Кісялёва набыла ў арганізатараў конкурсу «Міс Сусвет» ліцэнзію на ўдзел Беларусі і сама правяла адборачны конкурс «Міс Сусвет Беларусь», у якім перамагла. Дзяўчыну абвінавачваюць у махлярстве і сутэнёрстве.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10