навіны

Беларускія памежнікі абвінавачваюць Еўразвяз у парушэнні нормаў пропуску фураў

Чэргі на мяжы
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: av.by
podpis źródła zdjęcia

Беларускі памежны камітэт паведамляе, што за содні з 8 на 9 снежня літоўскі пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог» з беларускага боку) прыняў 11 цяжкавых аўтамабіляў з 500 магчымых, што склала 2 % ад нормы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: АВТО Каменный Лог – Мядининкай / Telegram

Чэргі на мяжы не знікаюць, але не ўсё безнадзейна

навіны

Паводле стану на 16:00 9 снежня на «Каменным Лозе» праезду чакаюць 600 фураў.


На памежным пераходзе «Шальчынінкай» («Беняконі») у Літву за содні ўехалі 11 % фураў ад нормы, сцвярджаюць беларускія памежнікі. Паводле стану на 16:00 9 снежня ў чарзе стаяць 710 цяжкавых аўтамабіляў.


Чарга на польскім памежным пераходзе «Кукурыкі» («Казловічы») да панядзелка вырасла да 1500 фураў: праехалі ў Польшчу 59 % ад нормы.


Уезду ў Латвію чакаюць 530 цяжкавых аўтамабіляў. Паводле беларускіх памежнікаў, у пункце пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») былі аформленыя толькі 29 % аўтаў.


Агулам з пятніцы, 7 снежня, чарга на ўезд у ЕЗ з Беларусі павялічылася на 645 цяжкавікоў.


«Нягледзячы на павелічэнне колькасці фураў, еўрапейскія кантрольныя службы працягваюць ігнараваць нормы пропуску транспарту», – заяўляе Беларускі памежны камітэт.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10