Шуфлядка

Адвэнт-каляндар «Белсату». Сёння – імяніннік Зміцер Лукашук

Зміцер Лукашук. Фотакалаж: Белсат
Зміцер Лукашук. Фотакалаж: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Які галоўны шчаслівы момант і фэйл здарыўся з імі? А хто стаў для іх галоўным адкрыццём года?


Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!


У акенцы № 10 нашага святочнага календара – журналіст, пісьменнік, паэт і сённяшні імяніннік Зміцер Лукашук. Зміцер – вядоўца праграмы «Iдэя X» на «Еўрарадыё», на падставе якой выдаў тры тамы кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя».


13 шчырых адказаў Змітра глядзіце ніжэй.

Анкета Змітра Лукашука для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Змітра Лукашука для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Дачка паступіла ў абраны ліцэй


2. Апішыце 2024 год адным словам: Прарвёмся!


3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Гэндальфам*


4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Кожны дзень, які праводзіш разам з сям’ёй


5. А галоўны фэйл? Сарваныя планы паездкі на Кангрэс беларусаў свету і ў новы прэзентацыйны тур па Канадзе і ЗША


6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Затрыманне Васіля Верамейчыка і правакацыі супраць беларусаў у Літве.


7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? Мне цікавы кожны чалавек са сваім меркаваннем і свядомай пазіцыяй


8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Emigrant Song» (Leibonik) і «Будзь разам з намі» (Крама)


9. Ваш любімы калядны фільм: Не маю такога


10. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Кожны герой праграмы «Ідэя Х» – беларусы ўмеюць здзіўляць


11. Чыя нацыянальная ідэя адгукаецца вам больш за ўсё? Усіх беларусаў


12. Вашая мара на наступны год: Наблізіцца да вяртання сваёй краіны


13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? Веры ў сябе, руху да здзяйснення мараў, салідарнасці, пазітыву і ўпэўненасці ў тым, што «Беларусь жыве!»


* Гэндальф – чараўнік з сусвету Джона Толкіна, у тым ліку з кніг «Хобіт» і «Уладар пярсцёнкаў».


Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10