Сайт письмо.бел, створаны для дасылання лістоў зняволеным, перастаў адкрывацца ў Беларусі і за яе межамі. Імаверна, ён быў папросту адключаны.
12 лістапада суд Партызанскага раёну Менску прызнаў сайт «экстрэмісцкім». Такі ж статус атрымалі старонкі сэрвісу ў сацыяльных сетках.
Нагадаем, што сэрвіс письмо.бел быў створаны для дасылання лістоў зняволеным. Ён быў афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй і супрацоўнічаў з «Белпоштай».
Каб адправіць ліст зняволеным, не абавязкова было прыходзіць на пошту, усё можна было аформіць онлайн з любога пункту свету.
Роўна год таму, 8 снежня 2023 года, сталася вядома пра затрыманне работнікаў сэрвісу Ігара Вугліка і Аляксандра Лыкшына, іх падазравалі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Сэрвіс тады працягнуў працу.
Раман Шавель belsat.eu