Як беларускія падпольшчыцы ўпалявалі гаўляйтара Беларусі. Вільгельм Кубэ

22 верасня 1943 года ў Менску быў ліквідаваны гаўляйтар Беларусі Вільгельм Кубэ. Як прайшла аперацыя «Адплата» – адна з найбольш важных акцыяў падпольшчыкаў СССР у Другую сусветную вайну? Хто такія Мазанік і Восіпава? Гісторыя ад праграмы «Вусы Скарыны».

Пасля захопу нацыстоўскай Нямеччынай улетку 1941 года тут стварылі Генеральную акругу Беларусь. Як кіраўніком (гаўляйтарам) стаў Вільгельм Кубэ.

«Кубэ быў цывільным кіраўніком Беларусі, але не адзіным. Другой вялікай сілай на захопленых тэрыторыях была служба СС і яе кіраўнік Курт фон Готбэрг. Задачай абедзвюх службаў было забеспячэнне спакою і парадку на тэрыторыі Беларусі і ўсіх неабходных інстытутаў, каб падтрымліваць нямецкую армію – каб дарогі рамантаваліся, электрычнасць не перарывалася, заводы працавалі, партызаны не надакучвалі, а яўрэі, адпаведна, сядзелі ў гета. Але СС у выкананні гэтых задачаў ставіла на сілу і рэпрэсіі, а Кубэ як палітык – на стварэнне ўмоваў і арганізацыю мясцовага лаяльнага апарату. Карацей, у наборы бізуна і перніка Кубэ адказваў хутчэй за пернік. І гэта адпавядала ягонаму характару і прафесіі», – распавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».


У 1943 годзе на Вільгельма Кубэ пачалося сапраўднае паляванне, у якім былі задзейнічаныя 12 партызанскіх атрадаў і груп падпольшчыкаў. Аднак правесці паспяхова аперацыю «Адплата» здолела тая, ад каго нацыстоўскія ўлады і сам Кубэ гэтага найменш чакалі. Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».