навіны

Башар Асад прыляцеў у Маскву і папрасіў палітычнага прытулку

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Zn.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Zn.ua
podpis źródła zdjęcia

Зрынуты кіраўнік Сірыі Башар Асад прыбыў у Маскву, дзе папрасіў палітычнага прытулку. 

Сірыйскі кіраўнік прыбыў у Маскву разам са сваймі сямейнікамі, пра гэта паведаміла ТАСС крыніца ў Крамлі.

Расея, у сваю чаргу, зыходзячы «з меркаванняў гуманітарнага характару», дала ім прытулак.

Разам з тым у ГУР Украіны заявілі, што інфармацыя пра знікненне самалёта Іл-76Т з Башарам Асадам на борце і нібыта пра авіякатастрофу, у якую ён трапіў, была дэзінфармацыяй расейскай выведкі. Такім чынам расейскія спецслужбы спрабавалі схаваць аперацыю выратавання Асада і ягонай сям’і. 

Разам з Асадам з Сірыі ўцякалі таксама расейскія камандзіры, для гэтага з Расеі былі скіраваныя дадатковыя караблі, у тым ліку Балтыйскага флоту. 

На фоне краху рэжыму Башара Асада Ізраіль здзейсніў авіяўдары па сірыйскім Дамаску – цэллю сталіся будынкі мытнага ўпраўлення і ваеннай выведкі. Акрамя таго, быў атакаваны даследчы цэнтр, што мог выкарыстоўвацца Іранам для распрацоўвання кіраваных ракетаў вялікай далёкасці.

Нагадаем, што 7 снежня войскі сірыйскай апазіцыі абвясцілі пра акружэнне Дамаску. А наступным днём яны захапілі тэлебачанне Сірыі і заявілі пра кантроль над Дамаскам і ўцёкі прэзідэнта Башара аль-Асада. Яны назвалі гэта «канцом эры несправядлівасці». Прэм’ер-міністр краіны заявіў, што гатовы рабіць любыя захады для перадачы ўлады.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10