навіны

Трамп не выключыў магчымасці выхаду ЗША з NATO

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: eurointegration.com.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: eurointegration.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Доналд Трамп не выключыў магчымасці выхаду Злучаных Штатаў з блоку NATO і назваў умову, пры якой краіна застанецца ў альянсе.

Умовай, пры якой Злучаныя Штаты Амерыкі працягнуць сваё сяброўства ў альянсе, абраны прэзідэнт Доналд Трамп назваў выкананне фінансавых абавязальніцтваў іншых хаўруснікаў.

,,

«Я не абавязаны захоўваць краіну ў альянсе… Калі яны будуць плаціць па сваіх рахунках, то канечне [застанемся]», – адзначыў Доналд Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу NBC News.


Нагадаем, што яшчэ падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну, роўна як і падчас цяперашняй выбарчай кампаніі Доналд Трамп крытычна выказваўся пра краіны NATO, якія трацяць на абарону менш за 2% ВУП – гэта ўсталяваная норма. 

Эксперты мяркуюць, што Трамп можа прапанаваць рэфармаванне NATO ў двухузроўневую структуру. У гэтым выпадку краіны, якія не выконваюць патрабаванне аб 2% на абарону, трапяць у «другі эшалон», і на іх не будзе распаўсюджвацца артыкул 5 аб калектыўнай абароне ў выпадку нападу.

Пры гэтым былы генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнберг яшчэ ў ліпені выказваў упэўненасць, што ЗША застануцца ў альянсе нават пры абранні Доналда Трампа на пасаду прэзідэнта.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10