навіны

Фрыдман: Крах Асада ў Сірыі – найбуйнейшая знешнепалітычная параза Расеі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kremlin.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Пасля падзення дыктатуры Башара Асада будучыня Сірыі выглядае змрочна, лічыць гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Акрамя ўсяго, гэта ўсё выстаўляе Маскву як «папяровага тыгра». 

Сірыя мае ўсе шанцы ўвязнуць на доўгія гады ў «крывавым балоце грамадзянскай вайны і ператварыцца ў «новую Лівію». Так што пасля воклічаў захаплення, якія сёння чутныя ў Хомсе, Дамаску і Алепа, вельмі хутка варта чакаць наступлення ацверазення. І гэта стане прычынай вялікай колькасці ўцекачоў, якія пацягнуцца ў Еўропу. Але на гэты раз, лічыць гісторык, іх туды, верагодна, не пусцяць. 

Аляксандр Фрыдман адзначае, што крах рэжыму Асада наносіць вельмі істотны ўрон маскоўска-тэгеранскай «восі зла». Гэта ў чарговы раз выстаўляе фундаменталісцкі Іран слабой рэгіянальнай дзяржавай. Разгром іранскага пасольства ў Дамаску можа стаць прадвеснікам эпахальных зменаў у самой Ісламскай Рэспубліцы, «рэжым якой трымаецца на штыхах Корпусу стражаў ісламскай рэвалюцыі і іншых карных падраздзяленняў».

Акрамя таго, адзначае Фрыдман, гэта засведчыла паразу Масквы:

,,

«Масква пацярпела, бадай, самае гучнае знешнепалітычнае паражэнне за межамі постсавецкай прасторы з часоў войнаў у Югаславіі і яшчэ раз наглядна паказала, што з'яўляецца тыграм, але папяровым тыграм», – піша гісторык.


Аляксандр Лукашэнка і Башар аль-Асад у 2003 годзе. Фота: president.gov.by

Разбіўся на самалёце або ўцёк з Сірыі? Дзе цяпер Башар аль-Асад

навіны

Пры гэтым ён падкрэслівае, што незалежна ад таго, загінуў Асад у авіякатастрофе (а такія звесткі з’яўляюцца апошнім часам у некаторых СМІ) ці стане «новым Януковічам» (гэта значыць, знойдзе прытулак у Расеі або ў іншай дзяржаве), ягоны лёс пацвярджае, што «ход маятніка гісторыі можна запаволіць (як гэта робіць Пуцін у апошнія гады), але яго нельга спыніць». 

«Пуцін і Лукашэнка ніколі не зразумеюць гэтую простую аксіёму. Яны могуць і далей запасацца «Арэшнікамі», але «Арэшнікі» не выганяць з іх рэзідэнцый прывіда… прывіда зрынутага дыктатара Башара Асада», – падкрэсліў Аляксандр Фрыдман. 

Нагадаем, што сёння паўстанцы ўзялі пад кантроль сталіцу Сірыі. Месцазнаходжанне самога Башара Асада, які кіраваў Сірыяй з 2000 году, атрымаўшы ўладу ў спадчыну ад бацькі, пакуль невядомае. Паводле некаторых крыніц, ён мог трапіць у авіякатастрофу, бо вылецеў з Дамаску ў невядомым кірунку 8 снежня, накіраваўшыся спачатку ў бок прыбярэжнага рэгіёну Сірыі, апоры канфесіі алаўітаў, да якой належыць сам аль-Асад, але пасля рэзка развярнуўся і некалькі хвілінаў ляцеў у процілеглым кірунку, перш чым знікнуць з мапы.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10