Naviny

У Польшчы працягнулі спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў беларусам

Польскі праязны дакумент для замежніка. Фота: Белсат
Польскі праязны дакумент для замежніка. Фота: Белсат

Спрошчаны парадак выдачы польскіх праязных дакументаў замежніка для грамадзянаў Беларусі будзе працягнуты да 30 чэрвеня 2025 года. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацей Душчык на сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.