Вайна

ЗША вылучаюць Украіне вайсковую дапамогу амаль на мільярд долараў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: defense.gov
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: defense.gov
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства абароны ЗША 7 снежня абвясціла пра новы пакет дапамогі Украіне на суму 988 мільёнаў долараў. У сваю чаргу будучы прэзідэнт Злучаных Штатаў Доналд Трамп правёў перамовы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

«Сёння Міністэрства абароны ЗША абвясціла аб новым значным пакеце дапамогі ў бяспецы, закліканым забяспечыць Украіну сродкамі, неабходнымі для перамогі ў барацьбе з расейскай агрэсіяй. Гэты пакет дапамогі ў сферы бяспекі прадугледжвае вылучэнне дадатковых 988 мільёнаў долараў у рамках ініцыятывы бяспекі дапамогі Украіне (USAI), якая забяспечыць Украіну боепрыпасамі для ракетных сістэм і беспілотных лятальных апаратаў. Гэты пакет таксама ўключае падтрыманне праграмаў тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, якія дапамогуць Украіне аднавіць свае збройныя сілы, развіваць і падтрымліваць баявую моц», – заявілі ў Пэнтагоне.

Пакет уключае, у прыватнасці боепрыпасы для артылерыйскіх ракетных сістэм (HIMARS), беспілотныя авіяцыйныя сістэмы, абсталяванне, кампаненты і запасныя часткі для абслугоўвання, рамонту і капітальнага рамонту артылерыйскіх сістэмаў, танкаў і бронетэхнікі.

У паведамленні гаворыцца, што гэта ўжо дваццаць другі пакет USAI ад адміністрацыі Джо Байдэна.

Зяленскі сустрэўся з Трампам

Тым часам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 7 снежня сустрэўся ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і абраным прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам. Прэзідэнт Украіны назваў сустрэчу прадуктыўнай і заявіў, што ўсе яны хочуць завяршыць вайну як мага хутчэй і справядліва.

,,

«Прэзідэнт Трамп, як і заўсёды, настроены рашуча. Дзякуй за гэта. Таксама дзякуй прэзідэнту Макрону за арганізацыю гэтай сустрэчы ў Парыжы», – адзначыў ён.


У сваю чаргу Макрон па выніках сустрэчы напісаў: «Злучаныя Штаты, Украіна і Францыя. Разам у гэты гістарычны дзень. Сабраліся ў Нотр-Даме. Працягнем нашы сумесныя намаганні дзеля міру і бяспекі».

Прэзідэнт-элект Злучаных Штатаў Амерыкі Трамп прапанаваў на пасаду адмысловага пасланца ў пытаннях Украіны і Расеі Кіта Келага. Раней ён выступаў з прапановамі адносна сканчэння вайны ва Украіне.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10