навіны

На Віцебшчыне ўсяго за 40 рублёў прадаюць гістарычны маёнтак. Але ёсць важная ўмова

Былы маёнтак Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Комитет «Витебскоблимущество» / Facebook
Былы маёнтак Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Комитет «Витебскоблимущество» / Facebook
podpis źródła zdjęcia

На снежань Дзяржаўны камітэт маёмасці прызначыў 100 аўкцыёнаў для продажы неўжыванай дзяржаўнай маёмасці. Пры гэтым пяць аб’ектаў маюць статус гістарычна-культурнай каштоўнасці. Некаторыя ўжо былі прададзеныя, але пасля зноў вярнуліся ў дзяржаўную маёмасць.

Сярод такіх аб’ектаў – сядзіба Грабніцкіх у аграгарадку Арэхаўна Ушацкага раёну, за 5 кіламетраў ад Ушачаў, на беразе маляўнічага возера, адзначае «Віцебскаблмаёмасць».

Сям’я Грабніцкіх пераехала сюды ў канцы XVIII стагоддзя, разбіла тут парк, пабудавала каменную сядзібу і ўніяцкую царкву. Таксама тут працавалі кузня, конезавод, уласны бровар, паравы млын, была наладжаная вытворчасць палатна на фабрыцы.

Пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года Грабніцкія пакінулі Арэхаўна, а сам маёнтак быў разрабаваны. У сядзібе месціўся шпіталь, пазней была школа, а будынак прыходзіў у заняпад.

Былы маёнтак Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Комитет «Витебскоблимущество» / Facebook
Былы маёнтак Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Комитет «Витебскоблимущество» / Facebook

Як піша «Наша Ніва», «Віцебскаблмаёмасць» ацэньвае рынкавы кошт нерухомасці ў 301 000 рублёў. З 2014 года гістарычна-культурную каштоўнасць безвынікова спрабавалі прадаць за некалькі дзясяткаў тысяч еўраў. У ліпені 2020 года сядзібу выкупіла за 28,35 рубля прыватнае прадпрыемства «Азёры-Агра», зарэгістраванае ў Менску. У планах было аднавіць ранейшыя інтэр’еры будынку, сабраць артэфакты для музея, арганізаваць кавярню для гасцей комплексу.

У 2021 годзе Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да Генеральнай пракуратуры, бо будаўніча-мантажныя і зямельныя працы на сядзібе ў Арэхаўне праводзіліся без узгодненай навукова-праектнай дакументацыі і без зацверджанага праекту зонаў аховы, што ёсць парушэннем закону. У выніку ўлетку 2024 года адведзены на адбудову маёнтку чатырохгадовы тэрмін мінуў, сядзіба нават не наблізілася да аднаўлення, і яе сканфіскавалі.

,,

«На жаль, прадпрыемству не ўдалося ажыццявіць задуманага, і ў 2024 годзе сядзіба вярнулася ў дзяржаўную ўласнасць», – адзначылі ў «Віцебскаблмаёмасць».


Будынак Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна ў Менску. Фота: audiowalks.centropa.org

У Менску знеслі будынак Гістарычнай майстэрні. Што адбываецца?

навіны

Цяпер былая сядзіба Грабніцкіх ізноў прапануецца да продажу на аўкцыёне за 40 рублёў. Пры гэтым пакупнік мусіць аднавіць аб’ект у тэрмін, не больш як тры гады.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10