навіны

У Польшчы прайшлі ператрусы ў фірмах, што дапамагаюць увозу беларускай драўніны

Польскія службы правяраюць абыход санкцыяў у дачыненні драўніны. Фота: Ministerstwo Finansów - Krajowa Administracja Skarbowa / gov.pl
Польскія службы правяраюць абыход санкцыяў у дачыненні драўніны. Фота: Ministerstwo Finansów - Krajowa Administracja Skarbowa / gov.pl
podpis źródła zdjęcia

Паморскі аддзел Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы, Марская памежная служба і вайсковая паліцыя правялі правяранні ў пытанні абыходу санкцыяў, уведзеных супраць беларускай і расейскай драўніны ў сувязі з вайною ва Украіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

«На Кітай ціснуць цяжэй». Беларусь, падобна, знайшла новы спосаб абыходзіць санкцыі ЕЗ на драўніну

навіны

Як паведамілі ў падатковай адміністрацыі, з ліпеня 2024 года аперацыі ў сувязі з падазрэннем на парушэнне санкцыяў, уведзеных Еўразвязам на прадукцыю, імпартаваную з Расеі і Беларусі, праводзяцца на тэрыторыі Паморскага, Вармінска-Мазурскага і Падляскага ваяводстваў. Паліцыянты абшукалі склады, офісы, кватэры і транспартавыя сродкі. Былі правераныя сродкі з бухгалтарскай, фінансавай і мытнай дакументацыяй, запісы і электроннае абсталяванне, у тым ліку ноўтбукі, тэлефоны, флэшкі, відэарэгістратары.

Таксама ў межах працягу расследавання ў лістападзе 2024 года ператрусы прайшлі ў Паморскім, Велікапольскім і Мазавецкім ваяводствах абшукалі яшчэ тры жылыя памяшканні, офісы прадпрыемстваў, у тым ліку бухгалтарскія канторы і «віртуальныя офісы», склады і вытворчыя цэхі. У выніку была атрыманая дакументацыя аб супрацы з беларускімі і расейскімі суб'ектамі ў сферы гандлю драўнінаю і вырабамі з яе. Былі выяўленыя рахункі-фактуры, бухгалтарская дакументацыя, сертыфікаты паходжання тавараў, мытныя і транспартныя дэкларацыі, дакументацыя, што датычыць куплі-продажу драўніны і вырабаў з гэтай сыравіны ў Еўрапейскім Звязе. Таксама былі ўзятыя ўзоры вырабаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Wojciech Strozyk / Reporter / East News

Была драўніна беларуская, а сталася кітайскаю. Колькі каштуе абысці санкцыі Еўразвязу

Аналітыка

Пытанне абыходу санкцыяў курыруе раённая пракуратура Гданьску.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр раней расказваў пра тое, як беларуская драўніна, імпарт якой забараніў Еўразвяз, усё адно трапляе на «варожы» рынак: у дакументах прадукцыя пазначаная як казахская або кіргізская. Калі коратка, паперы-падробкі «штампавалі» ў Беларусі, службоўцы на межах краінаў ЕЗ асабліва паходжанне прадукцыі не спраўджвалі, ад мытнікаў з Казахстану і Кыргызстану інфармацыі не дачакаешся — вось і ўвесь «сакрэт поспеху».

У сярэдзіне жніўня «Белсат» паведамляў, што беларускую драўніну пачалі пастаўляць у ЕЗ пад выглядам кітайскай. «Тавары – пелеты, драўляныя домікі, металаканструкцыі – надалей вырабляюцца ў Беларусі, але, каб абмінуць санкцыі, маркеруюцца як кітайскія і пастаўляюцца ў Еўразвяз», – казала нашая крыніца.

Крыніца ў лагістычнай галіне паведаміла «Белсату», што кошт пастаўкі фуры з падсанкцыйнай прадукцыяй ад заводу ў Беларусі на склад у Польшчы – 5-6 тыс. еўраў з мытнай ачысткаю тавару. Часам выстаўляюць цэннік у 2 тыс. еўраў і аплату дадатковых выдаткаў. Пастаўку можна аформіць або наўпрост ад кітайскай фірмы, або праз польскую кампанію-«пракладку». Атрымальнік мае заплаціць сродкі на рахунак фірмы, адкрытай у Польшчы, якая ўжо і займаецца пастаўкаю тавару. Але ёсць умова: патрэбны аб’ём некалькі дзясяткаў фураў на месяц.

Пра рост колькасці паставак драўніны і вырабаў з яе наземным транспартам сведчаць і звесткі Еўрастату.

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10