Мяркуючы па ружова-зялёных кветках, яны 6 снежня ехалі на арганізаваны нявесткай Лукашэнкі «Марафон адзінства» у Оршу.
Сын спевака Аляксандра Саладухі, Аляксандр Саладуха-малодшы, апублікаваў у сацсетках фота перакуленага чырвонага Renault Sandero, які бацька падарыў яму за нараджэнне ўнука, звярнула ўвагу «Наша Ніва».
Па ягоных словах, машына перакулілася 3-5 разоў.
Мяркуючы па ўсім, ДТЗ адбылася каля Оршы. Там 6-7 снежня праходзіць «Марафон адзінства» — агітацыйная кампанія ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, якую праводзіць ягоная нявестка Ганна Лукашэшка (яна ж Ганна Сялук) за дзяржгрошы.
Саладуха-старэйшы таксама знаходзіўся ўнутры і напісаў толькі «Мы жывы!».
Тэса Анэйда belsat.eu