навіны

Журналіста зноў судзілі пасля «памілавання»: рэпрэсіі 6 снежня

Фота мае ілюстрацыйны характар
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: sb.by
podpis źródła zdjęcia

У пятніцу 6 снежня стала вядома пра шэраг адміністратыўных судоў паводле «палітычных» артыкулаў, завочную крымінальную справу супраць кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака, паўторнае затрыманне «памілаванага» журналіста. Падрабязней – у нашым аглядзе.

Віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку 17 снежня будуць судзіць у Віцебскім абласным судзе. Яго затрымалі ў красавіку за выказванні пра тэракт у расейскім ГЦ «Крокус Сіці Хол».


Лекар адбыў як мінімум 75 содняў арышту, а потым на яго завялі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму» (ч. 1 арт. 130-1 КК РБ) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).


Справу будзе разглядаць Яўген Буруноў.


Instagram-старонка былой палітзняволенай Aлaны Гебрэмaрыям прызнаная «экстрэмісцкай». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы 2 снежня.


Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі Instagram-старонка «belarus.prо» і яе лагатып, Telegram-канал «UKRAINIAN MILITANT», TikTok-старонкі «centrbelaruscom» і «autapolk», YouTube-канал «Часики Тикают», старонка «Pozirk» у «Х» і Instagram, Facebook-суполкі «Беглый в Украину», «Супольнасць беларусаў свету Бацькаўшчына», «Парламенцкая Беларусь», сайт «budzma.оrg», YouTube-канал «Николай Масловский», Telegram-канал і старонка ў Instagram «Vtb.nardep.оnline», старонкі ў «Х» «Zabka» і «vlad is love», Telegram-каналы «+Мемний ∆віж+|ХохолТг», «OsintFlow», а таксама TikTok-старонкі «Зеркало | Подробно», «Зеркало Регионы», «Зеркало | Судебные истории», «alena_mar6», «Зеркало І Регионы», «myzha_info», «racyjabelarus».

Ганна Курыс. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Ганна Курыс. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Турма № 1 у Горадні. Фота: hpravy.org

«Маштабы жахлівыя». Што вядома пра хвалю рэпрэсіяў у Горадні

навіны

21-гадовую Ганну Курыс з Баранавічаў з 27 лістапада судзяць у Берасцейскім абласным судзе па чатырох палітычных артыкулах – яе абвінавачваюць у «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК).


Вядома, што ў ліпені 2023 года дзяўчыну саджалі на содні за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».


Працэс узначальвае Мікалай Сянько.


Кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака будуць судзіць завочна. Яму інкрымінаваныя 15 артыкулаў крымінальнага кодэксу, сярод якіх «прапаганда тэрарызму» і «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці».


Спецыяльнае вядзенне таксама распачалі ў дачыненні да шасці чалавек: Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук (Зверавай), Аляксандра Падгорнага.


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 прозвішчаў — цяпер у ім 4733 чалавекі. Сярод іншых, дадалі грамадзянаў Расеі Эдуарда Кашэцяня, Аляксея Сілянкова, Ірыну Серанкову, а таксама шматдзетную маці Наталлю Давыдуліну.


Праваабрончы цэнтр «Вясна» сабраў дзесяткі сведчанняў былых зняволеных, якія ў беларускіх пенітэнцыярных установах сутыкнуліся з укусамі паразітаў. Суседства з паразітамі ў месцах пазбаўлення волі – грубае парушэнне міжнародных стандартаў утрымання, зазначаюць праваабаронцы. Палітвязні распавядалі пра вошай, клапоў, блох у камерах.

Андрэй Толчын. Крыніца: spring96.org
Андрэй Толчын. Крыніца: spring96.org

5 снежня ў судзе Савецкага раёну Гомля асудзілі экс-палітзняволенага журналіста Андрэя Толчына паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Працэс узначальваў Аляксандр Мохараў.


Імаверна, Толчын цяпер застаецца пад арыштам.


Андрэй – даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансэр, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года.


21 сакавіка суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі за «знявагу Лукашэнкі» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У верасні журналіст выйшаў на волю па памілаванні.


У Лепелі за «экстрэмізм» 6 снежня асудзілі Андрэя Каротчыка-Ласкага. У Лепелі з такім прозвішчам ведаюць галоўную лекарку раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Вікторыю Каротчык-Ласкую. Імаверна, асуджаны – ейны сваяк ці муж.


У судзе Чашніцкага раёну 6 снежня паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») судзілі Канстанціна Чарнова. Справу разглядала Ірына Кручыніна. Раней сацсеткі Канстанціна, старонка ў «Аднакласніках» і профіль у Tik-Tok, былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».


Праваабаронцы паведамляюць, што ў першыя дні снежня ў Віцебскай вобласці прайшло ўжо 15 «палітычных» адміністратыўных судоў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10