навіны

Дакументы «BelPol»: Беларускія гандлёвыя сеткі скардзяцца на адсутнасць садавіны і гародніны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Вечерний Бобруйск
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Вечерний Бобруйск
podpis źródła zdjęcia

Запасы бульбы на складах – на два дні, капусты – на дзень, морквы – на 6 дзён – скардзіцца гандлёвая сетка «Санта» ў лісце да Міністэрства гандлю. «Белпол» перахапіў дакументы, з якіх вынікае, што ў беларускіх крамах не стае харчоў.

«Няма нічога – і гэта не дзесьці ў пачатку ці сярэдзіне вясны. Гэта цяпер. Гэта дакументы за восень 2024 года. Сітуацыя ўвогуле жахлівая. Проста жахлівая. Мы рэгулярна перадаем гэтую інфармацыю незалежным СМІ і бачым, што дынаміка проста катастрафічная», – каментуе прадстаўнік «BelPol» Уладзімір Жыгар.

Іншая гандлёвая сетка – «Грын» – паведамляе: айчынных яблыкаў на іх складах увогуле няма. Складана і з іншай гароднінай: бульбай крама забяспечаная толькі на 30 % ад штомесячных патрэбаў. Рэтэйлер адзначае: агульны аб’ём паставак беларускай гародніны цягам года абрынуўся з 80-ці да 12-ці %.

,,

«Гародніна і садавіна будуць даражэць у нас. Мы гэта адчуем не сёння, перад Новым годам, а, напэўна, бліжэй да вясны. Адкуль мы будзем браць недастатковую гародніну і садавіну? Імпартаваць, як і ў мінулыя гады, як мы робім пастаянна», – распавядае спецыяліст у сельскай гаспадарцы Мікалай Лысянкоў.


Прычына скаладанай сітуаццыі – 713-я пастанова, якую два гады таму падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Дакумент абмежаваў максімальныя нацэнкі вытворцаў на сацыяльна значныя тавары – у тым ліку на сезонную гародніну. Рашэнне нанесла моцны ўдар па прыватных фермерах, прадукцыяй якіх раней забяспечвалі 70 % харчовых фондаў краіны. Уладзімір Жыгар падрэслівае, што цяпер фермерам выгадней прадаваць сваю прадукцыю ў Расею.

Дзяржаўныя сельгаспрадпрыемствы папоўніць недахопу не могуць – ураджайнасць не дазваляе. Гэтак, закрытыя дакументы Белстату сведчаць: сёлета ў Віцебскай вобласці з гектару сабралі на 97 цэнтнераў бульбы менш, чым летась. Амаль на 40 % зменшыўся сбор гэтых караняплодаў у Гарадзенскай вобласці.

,,

«У нас сапраўды катастрофа ў сельскай гаспадарцы. Бульба выраджаецца. Калі увялі санкцыі, прыкладна ў 2020 годзе, насенне перасталі закупляць. Цяпер жа насенне не закупляецца нават не з-за санкцыяў, а з-за адсутнасці грошаў – свята верым у сваё, у беларускую прадукцыю», – абураецца Мікалай Лысянкоў.


Вырашаць праблему рэжым плануе дырэктыўна – фермераў наўпрост прымусяць «забяспечыць пастаўкі гародніны» ў харчовыя фонды. Пакуль жа прымусовая захада не працуе, дзяржава нарошчвае экспарт. Гэтак, цягам года пастаўкі бульбы з Расеі ў нашую краіну павялічыліся на 26,78 % – са 188-мі тысяч да 238-мі тысяч тонаў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Кацярына Гардзеева, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10