навіны

У Беларусі – амаль самыя нізкія заробкі з усіх краінаў ЕАЭС

Грошы
Грошы. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У студзені – верасні 2024 года ў Беларусі найхутчэй раслі заробкі ў параўнанні з іншымі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюзу. У той жа час, як вынікае са справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі, па памеры ўзнагароджання за працу нашая краіна – на перадапошнім месцы. Горш справы толькі ў Кыргызстане.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Лида ТВ
ЕАБР: рэальныя заробкі беларусаў працягваюць расці навіны

За 9 месяцаў 2024 года тэмп росту сярэднемесячнага заробку ў Беларусі склаў 118%. На другім месцы, згодна з афіцыйнай статыстыкай – Расея (109%).


Аднак калі параўноўваць памер заробку ў доларавым эквіваленце, карціна атрымліваецца наступная:


•   Расея – 928 $;
•   Казахстан – 854 $;
•   Арменія – 713 $;
•   Беларусь – 690 $;
•   Кыргызстан – 409 $.


Рост заробкаў у Беларусі адзначае і Еўразійскі банк развіцця – у кастрычніку яны прыбавілі 13% да аналагічнага перыяду летась. Прырост ёсць і ў параўнанні з вераснем, калі рэальныя заробкі беларусаў павялічыліся на 12,5% гадавых.


Адначасова ў Беларусі расце лічба вакансіяў і змяншаецца колькасць занятых у эканоміцы.


Беларусь таксама перастала быць лідарам у ЕАЭС па дынаміцы сельскагаспадарчай вытворчасці – па стане на канец кастрычніка 2024 года нашая краіна заняла 3 месяца.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10