Шуфлядка

Працягваем адвэнт-каляндар «Белсату». Сёння – расследавальнік Аляксандр Ярашэвіч

№ 9 адвэнт-календара «Белсату» – журналіст-расследавальнік, сузаснавальнік «Бюро медыя» Аляксандр Ярашэвіч. Крыніца: Белсат
№ 9 адвэнт-календара «Белсату» – журналіст-расследавальнік, сузаснавальнік «Бюро медыя» Аляксандр Ярашэвіч. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

У акенцы № 9 нашага святочнага календара журналіст-расследавальнік, сузаснавальнік «Бюро медыя» Аляксандр Ярашэвіч. Дзякуючы расследаванням каманды «Бюро» сталася вядома, як зарабляюць і як абыходзяць санкцыі «гаманцы» Лукашэнкі, куды выдаткоўваюць грошы беларускіх падаткаплатнікаў жонкі «гаманцоў» і шмат пра што іншае.

13 шчырых адказаў Аляксандра глядзіце ніжэй.

Анкета Аляксандра Ярашэвіча для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Аляксандра Ярашэвіча для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Наш расследавальніцкі праект «Бюро медыя» святкуе першую гадавіну

2. Апішыце гэты год адным словам:
 Напружаны, але цікавы

3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? 
Шэрлакам Голмзам з біглем на ланцужку :)

4. Самы шчаслівы момант 2024 года: 
Вызваленне палітвязняў

5. А галоўны фэйл? 
Здаецца, вялікіх фэйлаў і не было, а дробных хапала, што ўжо і не згадаеш :)

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? 
Пра фільтрацыйны лагер расейскіх вайскоўцаў у Беларусі, дзе катавалі людзей

7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца?
 З трымальнікамі багаццяў Лукашэнкі

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе?
 «Квант» (Петля Пристрастия)«Не печалуйся» (Света Бень і Галя Чыкіс)

9. Хто з беларусаў стаўся для вас асабістым адкрыццём года?
 Мае сябры і калегі

10. Ваш улюбёны калядны фільм:
 «Дрэнны Санта»

11. Першае, што вы б зрабілі па вяртанні ў Беларусь:
 Абняў бы блізкіх

12. Вашая мара на наступны год:
 Каб усе палітвязні нарэшце выйшлі на волю

13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе?
 Жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне

Паглядзець папярэднія адказы можна 
тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!

Тэса Анэйда
 belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10