Шуфлядка

Сустракайце № 8 адвэнт-календара «Белсату» – Уладзімір Цэслер

№ 8 адвэнт-календара «Белсату» – мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер. Крыніца: Белсат
№ 8 адвэнт-календара «Белсату» – мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодня адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

У акенцы № 8 нашага святочнага календара – мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які ў 2020 годзе з’ехаў жыць з Беларусі на Кіпр. Асноўныя кірункі ягонай творчасці: плакат, графіка, прамысловы дызайн і рэклама. «Праект стагоддзя. 12 з XX», створаны разам з Сяргеем Войчанкам, быў выстаўлены на Венецыянскай біенале ў 2005 годзе. У 2020 годзе Цэслер атрымаў адмысловую ўзнагароду Венецыянскага біенале за працу «Covid-19. Stay Home».

Кожнага з удзельнікаў адвэнт-календара чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца ў святы нашыя госці? Які галоўны шчаслівы момант і фэйл здарыўся з імі? А хто стаў для іх галоўным адкрыццём года?

Чытайце 13 шчырых адказаў Уладзіміра Цэслера.

Анкета Уладзіміра Цэслера для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Уладзіміра Цэслера для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Тое, што гэты год заканчваецца

2. Апішыце гэты год адным словам: Жэсць

3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Казлом

4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Дзень народзінаў

5. А галоўны фэйл? Рахунак за электрычнасць у жніўні

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Весткі пра тое, што Маша Калеснікава ўсё ж жывая

7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? З Майклам Дагласам*

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «A Whiter Shade of Pale» (Procol Harum)

9. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Святлана Ціханоўская

10. Ваш улюбёны калядны фільм: «Вечары на хутары каля Дзіканькі»

11. Апошні аб'ект мастацтва, які выклікаў у вас захапленне: Новы альбом Дэйвіда Гілмара «Luck and Strange»

12. Вашая мара на наступны год: Канец вайны

13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? Легітымнага прэзідэнта Беларусі

* Майкл Даглас мае карані з беларускіх Чавусаў, адтуль у ЗША пераехалі ягоныя дзед і бабка.

Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас зноў чакае новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10