навіны

Беларусь і Расея дамовіліся адмяніць роўмінг у 2025 годзе

Мабільны тэлефон
Фота мае ілюстрацыйных характар. Крыніца: Freepik
podpis źródła zdjęcia

На паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў Менску Беларусь і Расея прынялі рэзалюцыю аб камфортных тарыфах для карыстання паслугамі сувязі і перадачы звестак на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, ці фактычна пра адмену роўмінгу.

Як апавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган, былі знойдзеныя ўмовы, якія забяспечваюць роўныя правы для абанентаў Беларусі і Расеі.


Калі тарыфны план абанента ўключае бясплатныя 300 хвілінаў званкоў у іншыя сеткі, гэтыя хвіліны можна будзе выкарыстоўваць у роўмінгу. Калі такіх хвілінаў у плане не прадугледжана, адна хвіліна размовы будзе каштаваць 11 беларускіх капеек.

,,

 «Не менш за 300 хвілінаў галасавых, з якіх не менш за 150 – выходнага трафіку і не менш за 150 – уваходнага трафіку. Сярэдняе перабыванне ў роўмінгу – каля пяці дзён. Быў прааналізаваны партрэт абанента ў роўмінгу, і гэтыя хвіліны – гэта якраз тое, каб камфортна сябе адчуваць ва ўмовах перабывання ў сетцы іншага аператара», – растлумачыў міністр.


Канец сувязі. Беларусь і Расея не дамовяцца наконт роўмінгу?

навіны

У роўмінгу таксама можна будзе выкарыстаць 5 гігабайтаў мабільнага інтэрнэт-трафіку на ільготных умовах: 1 гігабайт за 4 беларускія рублі.


Новыя тарыфы пачнуць дзеяць з 1 сакавіка 2025 года.


Пра дасягненне канчатковай дамоўленасці паміж дзвюма краінамі ў пытанні адмены роўмінгу 5 лістапада паведамляў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках паседжання Савету міністраў Саюзнай дзяржавы. Паводле Галоўчанкі, з 1 сакавіка 2025 года мабільныя аператары маюць забяспечыць абанентам дзвюх краінаў ва ўзаемным роўмінгу сувязь паводле тарыфаў на ўзроўні хатняй сеткі.


Адмену роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве абмяркоўвалі з 2018 года, але за гэты час бясплатнымі сталі толькі ўваходныя званкі ў роўмінгу. Раней у расейскім МЗС называлі датаю скасавання роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве 1 студзеня 2025 года. Цяпер гэты тэрмін перанеслі яшчэ на два месяцы – да 1 сакавіка 2025-га.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10