навіны

Пуцін паабяцаў паставіць у Беларусь «Орешник»

Абломкі ракеты «Орешник»
Абломкі ракеты «Орешник», якой Расея атакавала Украіну. Фота: apnews.com
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка пасля паседжання Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы ў Менску 6 снежня папрасіў Пуціна размясціць на тэрыторыі Беларусі новыя сістэмы ўзбраення і найперш – «Орешник». Кіраўнік Расеі пагадзіўся.

Лукашэнка спаслаўся на занепакоенасць сітуацыяй на заходніх межах Беларусі і ва Украіне, паведамляе БелТА.

,,

«Я хачу публічна папрасіць вас, каб новыя сістэмы ўзбраення і найперш «Орешник» былі размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Гэта б супакоіла некаторыя розумы», – звярнуўся Лукашэнка да Пуціна.


Уладзімір Пуцін адказаў, што гэтыя запыты будуць задаволеныя:

,,

«Размяшчэнне такіх комплексаў магчымае. Гэта стане магчымым у другой палове наступнага года».


Фрагменты ракеты «Орешник» – эксперыментальнай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці, якой быў атакаваны Дняпро. 24 лістапада 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Лукашэнка захацеў сабе «Орешник»

навіны

Таксама 6 снежня падчас візіту Пуціна ў Менск зацвердзілі Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы.


Стратэгічнаю мэтаю запэўнівання бяспекі Саюзнай дзяржавы абвесцілі абарону жыццёва важных інтарэсаў асобы, грамадства ад унутраных і вонкавых пагрозаў, скіраваных на падрыў нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту, парушэнне цэласнасці дзяржаваў – удзельніц Дамовы аб стварэнні СД.


Рэалізацыя палажэнняў Канцэпцыі будзе дасягацца за кошт прыняцця скаардынаваных арганізацыйных, вайсковых, эканамічных, тэхнічных ды іншых захадаў.


«Гаворка ў тым ліку і пра расейскую тактычную ядравую зброю, размешчаную паводле прапановы прэзідэнта Беларусі на тэрыторыі беларускай рэспублікі», – зазначыў Пуцін.


Расея атакавала ўкраінскі горад Дняпро «Орешником» 21 лістапада. У той жа дзень Пуцін заявіў, што гэта было выпрабаванне новай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці ў бяз’ядравай гіпергукавой версіі. Паводле яго, ракета была нацэленая на ракетабудаўнічы завод «Південмаш» і цэлі дасягнула.


Як сцвярджаў палітык, гэтая ракета можа атакаваць з хуткасцю 2500–3000 м/с, а сучасныя сродкі паветранай абароны перахапіць яе не могуць.


Крыніцы «Reuters» паведамілі, што балістычная ракета, якою атакавалі Дняпро, мела некалькі боегаловак, але была без выбухоўкі. Гэтая акцыя магла быць папярэджаннем Захаду.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10