навіны

Праз выступы супраць вайны Лію Ахеджакаву хочуць замяніць на дыпфэйк у «Іроніі лёсу, або З лёгкай парай!»

Лія Ахеджакава ў ролі Тані ў навагодняй камедыі «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!»
Лія Ахеджакава ў ролі Тані ў навагодняй савецкай камедыі «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!». Фота: скрын стужкі
podpis źródła zdjęcia

У знакамітай савецкай камедыі, якую звычайна глядзяць у навагоднія святы, вядомую актрысу прапанавалі замяніць Лізаветай Баярскай.

Афіцыйны прадстаўнік Федэральнага праекту бяспекі і барацьбы з карупцыяй Расеі Алена Крайт выступіла з такой ініцыятывай, сцвярджае «Shot».


Нагодай, як піша пракрамлёўскі канал, стаўся выраз «Слава Украіне!» на спектаклі ў Лос-Анджэлесе, якую сказала 86-гадовая артыстка.


Кіраўнік Федэральнага праекту Віталій Барадзін растлумачыў, што пасля такога адкрытага падтрымання ЗСУ глядзець на акторку ў культавай навагодняй камедыі прынамсі непрыемна, асабліва сваякам або знаёмым тых, хто ваюе на баку Расеі.


Вядома, што яшчэ летась Галоўнае ўпраўленне МУС РФ па Маскве пачало правяранне ў дачыненні артысткі ў справе аб дыскрэдытацыі Узброеных сілаў РФ за тое, што Ахеджакава дэманстравала ўкраінскі сцяг на спектаклях.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10