Па выніках студзеня ‒ кастрычніка 2024 года Беларусь ізноў заняла трэцяе месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) паводле дынамікі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў гадавым вымярэнні ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га.
Пра гэта сведчыць праведзенае «Позіркам» параўнанне звестак дэпартаменту статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Беларусь лідаравала ў ЕАЭС у гэтым паказніку ў студзені (+ 4,3 %), студзені ‒ лютым (+ 6,9 %), студзені ‒ сакавіку (+ 6,8 %), студзені ‒ красавіку (+ 6,9 %), студзені ‒ траўні (+ 8,1 %), студзені ‒ чэрвені (+ 10,2 %), студзені ‒ ліпені (+ 18,1 %). Ужо ў студзені ‒ жніўні была на другой пазіцыі (+ 10,2 %); а ў студзені ‒ верасні (+ 5,1 %) – на трэцяй.
За дзесяць месяцаў у цэлым па саюзе зафіксаванае зніжэнне на 0,9 %. Агульны паказнік выйшаў адмоўны за кошт падзення на 3,8 % у Расеі.
Надзея Вольная belsat.eu