навіны

«BelPol»: Пагадненне з РФ пра гарантыі бяспекі дазволіць скіроўваць беларусаў на вайну ва Украіну

Прадстаўнік «BelPol» Мацвей Купрэйчык на слуханнях у Хельсінкскай камісіі ЗША
Прадстаўнік «BelPol» Мацвей Купрэйчык на слуханнях у Хельсінкскай камісіі ЗША. Фота: «Позірк»
podpis źródła zdjęcia

Беларуска-расейская дамова аб гарантыях бяспекі ў межах Саюзнай дзяржавы, які Пуцін з Лукашэнкам плануюцуь падпісаць 6 снежня на паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету СД, дазволіць Маскве размясціць на тэрыторыі Беларусі новыя вайсковыя базы і кантынгенты войскаў. Акрамя таго, дамова прадугледжвае магчымасць адпраўляць беларусаў на вайну з Украінаю «дзеля абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі».

Такую заяву зрабіў публічны прадстаўнік арганізацыі былых супрацоўнікаў беларускіх сілавых структураў «BelPol» Мацвей Купрэйчык 5 снежня ў Вашынгтоне на слуханнях Камісіі ЗША аб бяспецы і супрацы ў Еўропе (Хельсінкская камісія) «Роля Беларусі ў злачынствах Расеяй», піша «Позірк».


Як паведаміў Купрэйчык, у распараджэнні «BelPol» маецца мноства дакументаў, якія даказваюць, што рэжым Лукашэнкі павялічвае вайсковае падтрыманне Расеі. Паводле ягоных звестак, прадпрыемствы беларускага ВПК у 2023 годзе ажыццявілі пастаўкі ў Расею на $ 422 млн, за 8 месяцаў 2024 года – на $ 459 млн.


Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10