навіны

У ноч на 6 снежня ў на тэрыторыю Беларусі заляцела ад 2 да 10 расейскіх беспілотнікаў

Пускавая сістэма для дронаў «Shahed-136»
Пускавая сістэма для дронаў «Shahed-136». Фота: medium.com
podpis źródła zdjęcia

Расейскія дроны зноў заляцелі ў Гомельскую вобласць. Нягледзячы на ўварванне ў паветраную прастору Беларусі беспілотнікаў, ёсць звесткі, што авіяцыя Беларусі ў паветра не падымалася.

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у ноч на 6 снежня ў паветраную прастору Беларусі ўварвалася не менш за 10 расейскіх беспілотнікаў.


Пры гэтым падкрэсліваецца, што дроны «зноў заходзілі» ў Гомельскую вобласць «проста з Расеі» і «рушылі ў кірунку Гомля, Лоева і Мазыра». Авіяцыя Беларусі ў паветра не падымалася, гаворыцца ў паведамленні.


Ёсць і іншыя звесткі. Паводле іх, два з 53 ударных беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), якімі Расея атакавала Украіну ў ноч на 6 снежня, паляцелі з кантраляванай Кіевам прасторы ў кірунку Беларусі. Пра гэта паведамляе камандаванне Паветраных сілаў ЗСУ. Адзначаецца, што атака пачалася 5 снежня а 20:00. Да 7:00 6 снежня ЗСУ збілі 32 дроны, 16 былі «лакацыйна страчаныя».


Раней украінскія Паветраныя сілы паведамлялі пра залёт на беларускую тэрыторыю расейскіх дронаў у ноч на 17, 18, 20, 22, 26, 27, 28 кастрычніка, 1, 3, 10, 11, 12, 13, 20, 22, 25, 26, 27 лістапада, 2 і 3 снежня.


Нагадаем, 4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок шмат збівае незалежна ад таго, украінскія гэта БПЛА ці расейскія.


Залёт беспілотнікаў Лукашэнка патлумачыў недасведчанасцю аператараў, адзначыўшы, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы апараты губляюць арыенцір.


Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10