Шуфлядка

Клецкі, цыбрыкі, салянка: платформа «Новая Беларусь» ладзіць ужо другі гастрафэст у трох краінах

img
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.
podpis źródła zdjęcia

З 6 па 15 снежня пройдзе Hastrafest SVAE ад платформы «Новая Беларусь». Каб адзначыць дзень нараджэння ініцыятывы, 12 беларускіх бараў і рэстарацый у Польшчы, Літве і Грузіі прапануюць адмысловыя стравы, якія можна будзе пакаштаваць толькі ў гэтыя дні.

Платформа «Новая Беларусь» святкуе свой другі дзень народзінаў і ладзіць гастрафэст у Польшчы, Літве і Грузіі – удзел у ім бяруць беларускія рэстарацыі, бары і кавярні. Мерапрыемства пройдзе з 6 па 15 снежня пад назвай Hastrafest SVAE – да яго падрыхтавалі больш як 40 пазіцый ежы і пітва на розны густ. Гэта будуць стравы і напоі, якія нагадваюць беларускам і беларусам пра дом і пра тое, што свае заўсёды побач.


Наведвальнікаў чакаюць любімыя дранікі з рознымі дадаткамі, бульбяная перапечка, апетытныя клёцкі і цыбрыкі, сытная салянка, кава «Як у “Цэнтральным”», шчаўевая і журавінавая настойкі, збіцень і яшчэ шмат цікавых страў і кактэйляў.


Як абяцаюць арганізатары гастрафэсту, гэта будзе не проста смачная ежа, а кранальная гісторыя, асабістая і наша агульная.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.


Куды можна прыходзіць, чым і па якім кошце частавацца



У Варшаве



1. Restaurant & Bistro па адрасе%: Aleja wyścigowa, 6.


Меню і кошты:


Застольны селядзец з варанай бульбай, бураком і цыбуляй – 24 zł;
Каша малайца (крупы з грыбамі, каўбаскамі і яйкам пашот) – 34 zł;
Вясковы сняданак (запечаная бульба, марынаваныя агуркі, яйкі, каўбаскі і салата) – 26 zł;
Цэпеліны з мясной начынкай і смажанінай – 34 zł;
Дранікі «У сябра» з двума відамі мяса і ў смятанным соусе – 38 zł;
Дранікі грыбніка з шампіньёнамі ў смятанным соусе – 27 zł;
Дранікі «марскія» з ласосем у сметанковым соусе – 32 zł.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.

2. Karma Bar па адрасе: Al. 3 Maja, 15.



Меню і кошты: 



Бульбяная вафля з грыбным паштэтам, смятанай, хрэнам і кольцамі цыбулі – 33 zł;

 «Сталічнае» пірожнае з журавінамі – 16 zł;

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.

3. White Crow Craft Beer & Kitchen па адрасе Wilenska, 25.


Меню і кошты:


Тоўчаная вараная бульба з грыбамі і беконам – 30 zł.


4. Beer Station Ursynów па адрасе: Aleja Ken, 47.


Меню і кошты:


Дзеруны з ласосем і крэм-сырам – 35 zł;

Бураковы суп з фасоляй і свіной рабрынкай – 30 zł;

Салат «Сэрца Палесся» з індычым сэрцам і гароднінай – 25 zł;

Сырнікі з вішнёвым варэннем – 20 zł.


5. Beer Station Wola па адрасе: Wolska, 89.


Меню і кошты:

Салянка з часночнымі грэнкамі – 30 zł;

Клёцкі са скваркамі і смятанай – 35 zł;

Бульбяныя цыбрыкі з мясам і смятанай – 20 zł;

Салат «Панскі» з ялавічынай, бульбай і грыбамі – 25 zł;

Тварожнікі «Полацкія» з макам – 20 zł;

Кактэйль «Снягір» на аснове журавінавай настойкі – 30 zł.


6. The morning after (the night before) па адрасе Poznańska, 7.


Меню і кошты:


Хрушчы з ялавічнымі шчокамі і карамелізаванай цыбуляй – 48 zł;

Кактэйль «Шляхціц» з тэкілай, смятанай, міндалем і саурам – 35 zł.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.

7. GiGi па адрасе: Oboźna, 9-102.


Меню і кошты:


Закуска «Палескі скрутак»: свініна, свежыя і гарчычныя агуркі ў рысавай паперы – 31 zł;

Кактэйль «Слодыч» з джынам, віном Pedro Ximénez і маслёнкай – 40 zł.


У Познані


1. MY па адрасе: Fredry,5:


Меню і кошты:


Салянка з вэнджанай курыцай, ялавічынай і каўбаскамі – 35 zł;

Лагодны збіцень (безалкагольны) – 15 zł.


У Катавіцах


1. Pub Kominiarz па адрасе: Wojewódzka, 24.


Меню і кошты:


Бульбяная перапечка з курыцай – 26 zł;

Бульбяная перапечка з вешанкамі – 26 zł.


У Вільні


1. Karčma 1863 па адрасе Bokšto g., 2.


Меню і кошты:


Наліснікі з курыным філе, цыбуляй, сырам, памідорамі, маянэзам – 8 €;

Наліснікі з тварагом, сырам, грыбамі, памідорамі і зелянінай – 8 €;

Кава «Як у “Цэнтральным”» з малаком, яйкам, цукрам і брэндзі – 6 €;

Торт «Напалеон» – 5 €;

Цана за ўвесь сэт SVAE (адзін від наліснікаў, кава і кавалак торта) – 15 €.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота прадастаўлена арганізатарамі гастрафэсту.

У Тбілісі


1. 53 27° bar па адрасе Giorgi Kuchishvili, 1.


Меню і кошты:


Дранікі пад веганскім грыбным соусам з хрумсткімі вешанкамі і адбітымі гурочкамі – 18 ₾;

Фаршыраваны перац у таматна-вяршковым соусе, са смятанай, зелянінай і хлебам – 23₾;

Бульбяная запяканка з курыным фаршам пад соусам дэміглас, са смятанай і зелянінай – 22 ₾;

Алкагольны збіцень – 15 ₾;

Лаўровы ліманад – 8 ₾.


2. D20 bar па адрасе Amaghleba,4.


Меню і кошты:


Сэт «Смак як код» – 25 ₾;


Таксама можна будзе пачаставаць бульбяныя вафлі з грыбным соусам і тры настойкі – крамбамбулю, шчаўевую і журавінавую.


У гонар дня народзінаў «Новай Беларусі» кожная страва фестывалю будзе падавацца са свечкай, якую госці змогуць задзьмуць, загадаўшы пры гэтым жаданне.


Пры замове гастрафэстнай стравы ў кожга ўдзельніка гастрафэсту будзе магчымасць выйграць вячэру на дваіх у любой рэстарацыі, бары ці кавярні, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве. Умовы латарэі і разыгранкі – у аплікацыі «Новая Беларусь».


Надзея Вольная, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10