навіны

Туск назваў выбары ў Беларусі адным з выклікаў у перыяд польскага старшынявання ў ЕЗ

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсаляй
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсаляй. Фота: wyborcza.pl
podpis źródła zdjęcia

5 снежня на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсаляй, якая наведвае Варшаву, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск назваў галоўныя выклікі, з якімі, на ягоны погляд, Еўразвязу давядзецца сутыкнуцца падчас польскага старшынявання ў ЕЗ у першай палове 2025 года. Сярод іх – вайна ва Украіне, палітычная дэстабілізацыя вакол Еўропы і ў самой Еўропе, палітычныя крызісы ў найбуйнейшых краінах ЕЗ, падзеі ў Грузіі, Паўднёвай Карэі, Сірыі, сектары Газа, а таксама будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

«Усё гэта паказвае нам, у які цяжкі гістарычны момант нам давядзецца працаваць дзеля бяспекі Еўропы», – цытуе Дональда Туска «Газэта Выборча».


Таксама польскі прэм’ер закрануў сваю ідэю часова прыпыніць права на прытулак, што, як мяркуе выданне, «азначала б адмову прымаць заявы ад людзей, якія пераходзяць польска-беларускую мяжу ў выніку дзеянняў рэжыму Лукашэнкі».


«Не ўсе ў захапленні ад польскіх ініцыятываў, напрыклад, магчымасці прыпынення падачы заяваў пра наданне прытулку. Гэта таксама было пацверджана на сённяшняй сустрэчы, але Польшча, безумоўна, будзе праводзіць тут жорсткую палітыку», – выказаўся Туск.


Пры гэтым, як заявіў кіраўнік Управы ў справе замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч, стратэгія не закране «абсалютнай большасці беларусаў», якія «легалізаваліся або плануюць легалізавацца» ў краіне, Змены перш за ўсё будуць тычыцца тых, хто «атакуе мяжу, выкарыстоўваючы падтрыманне памежнай службы Беларусі» і ўдзельнічаючы тым самым у «гібрыднай вайне Беларусі і Расеі супраць Польшчы».


Надзея Вольная, belsat.eu


 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10