навіны

Вакцына на паперы: сёлета меліся зрабіць 4,2 млн дозаў «БелКовідВаку», але вытворчасць яшчэ не пачалася

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belhalat.news
podpis źródła zdjęcia

Чыноўнікі планавалі, што сёлета будзе зроблена 4,2 млн дозаў беларускай вакцыны ад ковіду, а налета – 8 млн, аднак вытворчасць так і не пачалася. Пры гэтым Мінздароўя адмовілася купляць 4 млн дозаў расейскай вакцыны «Спутник Лайт».

Пра планы чыноўнікаў ініцыятыва «Белыя халаты» даведалася дзякуючы дакументу, атрыманаму ад «BELPOL». Гэта ліст Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру эпідэміялогіі і мікрабіялогіі галоўнаму лекару Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


У дакуменце паведамляецца, што ААТ «БелВітуніфарм» мае сёлета выпусціць 4,2 млн дозаў беларускай вакцыны ад ковіду, налета – 8 млн дозаў, а ў 2026-м – яшчэ 5 млн.


Пры гэтым прамысловая вытворчасць «БелКовідВаку» яшчэ не пачалася. На праект, нагадаем, вылучылі больш за $ 30 млн.


Надоечы «Белыя халаты» паведамлялі, што, паводле няспраўджаных звестак, міністэрства аховы здароўя пастанавіла не купляць расейскую вакцыну «Спутник Лайт», хаця планавалася, што будзе пастаўлена 4 млн дозаў. 


«Гэта можа сведчыць пра тое, што Мінздароўя робіць стаўку на вытворчасць уласнай беларускай вакцыны», – адзначалі тады актывісты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вакцына COVID-19. Крыніца: pixabay.com

Беларусы паспрабавалі даведацца, што з айчыннай вакцынай ад COVID. Іх зусім заблыталі

навіны

У гэтай жа публікацыі «Белыя халаты» раскрылі інфармацыю з справаздачы Гомельскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту пра клінічныя выпрабаванні «БелКовідВаку». Гэтая дакументацыя дазваляе зрабіць выснову, што пабочных эфектаў ад прэпарату не было, аднак дакладна пра эфектыўнасць вакцыны казаць яшчэ зарана.


«З пункту гледжання доказнай медыцыны мо не можам сцвярджаць, што вакцына будзе неэфектыўнаю, роўна як і тое, што яна будзе эфектыўнаю. Сутнасна вынікі даследвання простай моваю гучаць так: цяпер вакцына сяк-так працуе, мы спадзяемся, што ў будучыні даследванні пакажуць яе большую эфектыўнасць», – растлумачылі адмыслоўцы.


Пры гэтым адкрытым застаецца пытанне, чым беларусы будуць прышчапляцца ў наступным годзе, падсумоўваецца ў матэрыяле.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10