навіны

Беларускіх кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры кантролю хуткасці

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: av.by
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі ўнеслі змены ў работу мабільных датчыкаў кантролю хуткасці. Цяпер у тым ліку ДАІ мае права мяняць месца ўстаноўкі датчыка кантролю хуткасці.

Як паведамляе telegram-канал ДАІ Брэсцкай вобласці, з пачатку снежня побач з дарожным знакам «Кантроль дазволенай хуткасці руху транспартавых сродкаў» пачалі ставіць таблічку «Зона дзеяння».


Пры гэтым адлегласць, указаная на таблічцы, можа вагацца ад 300 м да 1,5 км – у залежнасці ад умоваў руху і месца ўстаноўкі датчыка.


Паведамляецца, што ў зоне дзеяння дарожнага знака з таблічкай ДАІ мае права мяняць месца ўстаноўкі датчыка.


Надзея Вольная, belsat.eu

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10