навіны

У Беларусі арыштавалі ўдзельніка «X-фактару»

Армэн Арзуманян
Армэн Арзуманян. Фота: скрыншот з «Беларусь 1»
podpis źródła zdjęcia

Удзельніка праграмы «Х-фактар» Армэна Арзуманяна 16 снежня пачнуць судзіць у Менскім гарадскім судзе. Яго вінавацяць у «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК). Мужчыне пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Як піша «Наша Ніва», Армэну Арзуманяну 44 гады. Ён родам з Азербайджану, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Мужчына займаецца бізнесам: больш за 15 гадоў ён трымае крамы падарункаў, апошняя з іх – «Podari Minsk».


Таксама ён піша музыку пад псеўданімам Арман Алякпераў. Двойчы браў удзел у праграме «X-фактар» – у 2018 годзе ва Украіне, а ў 2021-м – у Беларусі. Прычым у беларускім праекце журы адказала яму «так», але ў далейшых выпусках яго чамусьці не паказалі.


У інтэрв'ю Армэн расказваў пра дапамогу бяздомным жывёлінам. Мужчына валанцёрыць у арганізацыях, што займаюцца такімі жывёлінамі, і сам выратаваў некалькі соцень.


Ужо вядома, што судзіць Армэна Арзуманяна будзе Яўген Пісарэвіч.


Надзея Вольная, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10