Пасля правяранняў інфармацыя пра страляніну ў Чэхіі каля ўніверсітэту не пацвердзілася. Паліцыя Чэхіі падзякавала ўсім спецслужбам, што былі задзейнічаныя ў эвакуацыі людзей і выяўленні вінаватых.
Нагадаем, 4 снежня з’явілася інфармацыя, што каля Заходнечэшскага ўніверсітэту ў Плзэні (Чэхія) былі чутныя гукі, падобныя да стрэлаў. Пра гэта «Белсату» паведаміў чытач.
Чэшская паліцыя пацвердзіла ў сацсетцы Х, што выехала на месца здарэння. Таксама паведамлялася, што да ўніверсітэту прыбыла вялікая колькасць паліцыянтаў, атрады хуткага рэагавання і нават верталёт.
5 снежня паліцыя Чэхіі зняпраўдзіла інфармацыю пра страляніну. Адпаведная заява з'явілася на афіцыйным сайце ведамства.
«Пасля ўважлівых пошукаў, на шчасце, мы не пацвердзілі інфармацыі, што была страляніна, і не знайшлі пацярпелых. Пасля была ўведзеная ў эксплуатацыю вуліца Універсітэцкая, таксама быў адкрыты вонкавы параметр. Правяранне было завершанае да паловы дзявятай вечара, і ў ім узялі ўдзел 130 працаўнікоў паліцыі», – гаворыцца ў паведамленні.
Надзея Вольная, belsat.eu