навіны

Крыміналка журналісту «Белсата» і суд над шматдзетнай сям’ёй. Рэпрэсіі 4 снежня

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Журналіста «Белсата» хочуць судзіць за допіс у «Facebook», а ў Берасці судзяць ужо трэцюю прадстаўніцу шматдзетнай сям’і. Пра гэта і іншыя рэпрэсіі ў Беларусі ў штодзённым аглядзе.

Беларуса затрымалі за татуіроўку пра «рускі ваенны карабель». Пра гэта адсправаздачыліся праўладныя тэлеграм-каналы.

А ў Берасцейскай вобласці 44-гадовага жыхара будуць судзіць за данаты, платную падпіску на «Зеркало» і «распальванне варожасці».

Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», яго вінавацяць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу: «Дапамога ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне варожасці» (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК), «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК), «Дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК), «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Сцвярджаецца, што мужчына дасылаў інфармацыю ў чат-бот «Nexta», прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога», рабіў данаты «BYSOL» і палку Каліноўскага, а таксама зрабіў платную падпіску на «Зеркало». Мужчына знаходзіцца пад вартай.

На журналіста «Белсата» Алеся Ляўчука ў Беларусі завялі крымінальную справу нібыта за абразу Лукашэнкі, якую сілавікі знайшлі ў допісе Ляўчука на «Facebook».

,,

«У Беларусі на мяне заведзена крымінальная справа. Яе вядзе следчы камітэт Жабінкі. Сілавікі пабачылі абразу іх правадыра ў маім пасце на ФБ, дзе была мая рэакцыя на словы аднаго прадстаўніка рэжыму. Дзе ў ім яны знайшлі абразу, мне сказаць складана», – паведаміў Ляўчук.


Бабулю шматдзетнай сям’і, маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч, Таццяну Васільеву будуць судзіць за інтэрв'ю «Белсату». Яе затрымалі ў Пружанах 27 жніўня. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Суд над Таццянай распачнецца 16 снежня ў Берасцейскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.

Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі». Яе дачка, шматдзетная Юлія Лаптановіч, утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Яе пакаралі па «справе карагодаў» на тры гады хатняй «хіміі», а потым яна была затрыманая ў межах яшчэ адной крымінальнай справы і пакараная пяццю гадамі калоніі. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.

Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне – перавесці на турэмны рэжым. Адпаведны суд адбудзецца ў Івацэвічах 11 снежня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Васіль Аўрусевіч. Пакуль аналітык адбывае свой тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22. Яго пакаралі 5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму нібыта за ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Яго судзіла Алена Міснік за інтэрую «Еўрарадыё».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10