Naviny

Вызваленне палітвязняў і паглыбленне палітычнай супрацы. Што абмяркоўвалі на другім раўндзе стратэгічных перамоваў?

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская выстуае на сустрэчы ў Вільні ў межах стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Вілья, Літва. 4 снежня 2024 года. Фота: tsikhanouskaya.org
Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская выстуае на сустрэчы ў Вільні ў межах стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Вілья, Літва. 4 снежня 2024 года. Фота: tsikhanouskaya.org

Злучаныя Штаты падтрымаюць беларусаў у барацьбе за будучыню іхнае краіны. Пра гэта ў відэазвароце заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША Керт Кэмпбэл. Палітык падкрэсліў: у Амерыцы на актыўную супрацу з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў настроеныя як дэмакраты, так і рэспубліканцы.