навіны

На журналіста «Белсату» завялі крымінальную справу за допіс у сацсетках

Алесь Ляўчук
Алесь Ляўчук. Фота: facebook.com/levales
podpis źródła zdjęcia

На журналіста «Белсату» Алеся Леўчука ў Беларусі завялі крымінальную справу за допіс у Facebook. Алесь нібыта зняважыў Аляксандра Лукашэнку, распавядае сам журналіст.

«У Беларусі на мяне заведзена крымінальная справа. Яе вядзе следчы камітэт Жабінкі. Сілавікі пабачылі абразу іх правадыра ў маім пасце на ФБ, дзе была мая рэакцыя на словы аднаго прадстаўніка рэжыму. Дзе ў ім яны знайшлі абразу, мне сказаць складана», – піша Алесь Ляўчук.


Ён расказаў, які допіс прыцягнуў увагу сілавікоў. Пачынаецца ён наступным чынам:


«У пасланні рэжыму, агучаным учора, не прагучала нічога новага. Усё сказанае, засланым пацуком, і так было відавочна. Лукашэнка ніколі ні пры якіх умовах не аддасць уладу. Для гэтага яго трэба забіць (ён пра гэта сам сказаў)».


Алесь Ляўчук цяпер жыве ў Польшчы і застаецца ў бяспецы. Ягоную справу вядзе Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэту.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10