навіны

У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханні аб удзеле Беларусі ў злачынствах Расеі

Кангрэс ЗША
Кангрэс ЗША. Фота: @congressdotgov / X
podpis źródła zdjęcia

Хельсінкскі камітэт ЗША 5 снежня правядзе ў Палаце прадстаўнікоў (ніжняя палата Кангрэсу) слуханні аб удзеле Беларусі ў злачынствах Расеі. Ад Беларусі са сведчаннямі выступіць прадстаўнік «BELPOL» Мацвей Купрэйчык.

На слуханнях будзе разгледжанае партнёрства паміж Расеяй і Беларуссю ў кантэксце вайны, пачынаючы ад саўдзелу Беларусі ў гвалтоўным перасяленні і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей ды вайсковай супрацы і заканчваючы ўхіленнем ад санкцыяў.

«Сведкі распавядуць пра віну Беларусі ў злачынствах, учыненых супраць Украіны і астатняй Еўропы, і прапануюць рэкамендацыі наконт таго, як прыцягнуць абедзве краіны да адказнасці», – гаворыцца ў паведамленні Хельсінкскага камітэту ЗША.

Плануецца, што сведчыць будуць прадстаўнік «BELPOL» Мацвей Купрэйчык, міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс і юрыстка ГА «Рэгіянальны цэнтр правоў чалавека» Кацярына Рашэўская (Украіна).

«Лукашэнка і ягоны рэжым разбурылі мноства жыццяў і сілком выселілі мноства людзей: яны трымаюць у няволі ў жахлівых умовах больш за тысячу палітычных зняволеных, адкрыта фальсіфікуюць выбары, чыняць масавыя рэпрэсіі, што прывяло да таго, што краіну пакінула грамадзянская супольнасць. Аднак Лукашэнка не змог бы выжыць без заступніцтва Уладзіміра Пуціна. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Беларусь фактычна зрабілася працягам Расеі. Лукашэнка пачаў адыгрываць важную ролю ў вядзенні пуцінскай вайны і абароне Пуціна ад адказнасці», – піша Хельсінкскі камітэт ЗША.

Хельсінкскі камітэт ЗША – гэта незалежны орган пры Кангрэсе ЗША, які абараняе правы чалавека.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10