навіны

Беларуская выцінанка ўвайшла ў спіс культурнай спадчыны чалавецтва

img
Выцінанка аўтаркі Лізавіты Чырвонцавай. Крыніца: vytinanka.by
podpis źródła zdjęcia

ЮНЭСКО 4 снежня ўключыла беларускую выцінанку ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі.

У гэты спіс беларускі феномен увайшоў пад назвай «Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі».


Выцінанка зарадзілася ў XVI стагоддзі. Гэты элемент беларускай культуры можна сустрэць у афармленні дамоў і грамадскіх месцаў, у тэатральных дэкарацыях.

Андрэй Дурэйка на Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі. (Фота: ІнБелКульт 2.0 / Inbelkult 2.0 / Facebook)

«Хоць у Люўры вісі, у Саюз мастакоў не возьмуць». Мастак і куратар Андрэй Дурэйка пра беларускі калабарацыянізм і ўкраінскія выставы

навіны

«Сучасная выцінанка ахоплівае мноства тэмаў, якія адлюстроўваюць беларускі лад жыцця: любаванне прыродай, беларускую гісторыю, міфалогію, звычаі і вераванні, вясковы і гарадскі побыт. Гэта адна з эстэтычных асноваў беларускага менталітэту і культуры», – адзначае МЗС Беларусі.


Цяпер у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО ўваходзяць шэсць беларускіх элементаў: калядны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёну Менскай вобласці (2009), урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну Менскай вобласці (2018), абрад «Юр'еўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласці (2019), культура бортніцтва (2020) і пляценне з саломы (2022).


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10