навіны

Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка хочуць перавесці на турэмны рэжым

Ягор Лебядок
Ягор Лебядок. Крыніца: belvpo.com
podpis źródła zdjęcia

Палітзняволенаму вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне – перавесці на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Суд адбудзецца ў Івацэвічах 11 снежня.

Пастанову будзе прымаць суддзя Васіль Аўрусевіч.

Чытайце таксама:
Эксперт па вайсковых пытаннях Ягор Лебядок. (Фота: belvpo.com)

Сілавікі характарызуюць Лебядка як «блогера», але менавіта ягоныя прагнозы былі дакладныя

Ягор Лебядок быў затрыманы 13 ліпеня 2022 года і пакараны пяццю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле частак 1 і 2 артыкулу 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Пакуль ён утрымліваецца ў калоніі № 22 у Івацэвічах. Палітвязня ў тым ліку змяшчаюць у ШІЗА. Судзіла яго Алена Міснік.


Лебядка абвінавацілі ў тым, што ён нібыта «з мэтаю забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага каналу, інфармацыйную прадукцыю якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю… на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».


Гаворка ідзе пра каментары «Еўрарадыё», паведамляе «Вясна».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10