навіны

Ціханоўская прапанавала ЗША ўдасканаліць стратэгію адносна Беларусі ў чатырох пунктах

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская на сустрэчы ў Вільні ў межах стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Фота: tsikhanouskaya.org
podpis źródła zdjęcia

У Вільні распачаўся чарговы раўнд сустрэчаў у межах стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выступіла з прапановамі для ўдасканальвання стратэгіі ЗША адносна Беларусі.

Святлана Ціханоўская была спікеркай на панэлі, прысвечанай пытанням дэмакратычнага пераходу, прэзідэнцкім выбарам 2025 года і супрацьдзеянню ўплыву і кантролю з боку Расеі ў дачыненні Беларусі. Асноўную ўвагу Ціханоўская надала ўдасканальванню стратэгіі ЗША ў падтрыманні Беларусі:


«Калі мы кажам пра палітыку ў дачыненні Беларусі, ключавым словам павінна быць паслядоўнасць. Менавіта гэтага мы чакаем ад Злучаных Штатаў і ўсіх дэмакратычных саюзнікаў», – сказала Ціханоўская.


Яна папрасіла ЗША прытрымлівацца чатырохкампанентавай стратэгіі ў дачыненні Беларусі. Гэта ціск на Аляксандра Лукашэнку і ягоны рэжым, дапамога, адказнасць і абавязацельствы.


Пад ціскам маюцца на ўвазе эканамічныя санкцыі без шчылінаў, санкцыі супраць Расеі, другарадныя санкцыі.

,,

«Ціск – гэта ключ да вызвалення палітычных зняволеных і паслаблення рэжыму», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.


Калі казаць пра дапамогу, то беларуская лідарка просіць звярнуць увагу на асобных людзей, грамадзянскую супольнасць, медыі, праваабаронцаў, рэпрэсаваных ды розныя дэмакратычныя інстытуты.


«Адказнасць – прыцягненне вінаватых да адказнасці, дакументаванне іх злачынстваў. Гэта таксама можа дапамагчы раскалоць эліту і наменклатуру, – адзначыла Ціханоўская. – Абавязацельствы. Паказаць беларусам альтэрнатыву, што ў іх ёсць будучыня і што яны будуць мець падтрымку падчас пераходнага перыяду».


Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША» – перамовы паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і амерыканскімі палітыкамі. Стратэгічны дыялог – гэта платформа для ўмацавання доўгатэрміновых адносінаў з урадам ЗША, якая стартавала летась.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10