Naviny

Бабулю шматдзетнай сям'і судзяць пасля рэпрэсавання ейных дачкі і зяця

Ігар і Юлія Лаптановічы з дзецьмі
Ігар і Юлія Лаптановічы з дзецьмі. Крыніца: spring96.org

Бабулю дзяцей са шматдзетнай сям’і Таццяну Васільеву будуць судзіць за інтэрв'ю «Белсату». Раней паводле палітычных артыкулаў судзілі ейных дачку і зяця.