Naviny

Фігурант справы аб згвалтаванні і забойстве беларускі прызнаў віну часткова

Судовая калегія, якая разглядае справу аб забойстве беларускі Лізы. Акруговы суд Варшавы, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Судовая калегія, якая разглядае справу аб забойстве беларускі Лізы. Акруговы суд Варшавы, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат

На судовым паседжанні, дзе пачаўся разгляд справы аб згвалтаванні і забойстве беларускі ў Варшаве, фігурант Дор’ян С. прызнаў віну ў згвалтаванні і заявіў, што забіваць дзяўчыну не хацеў. Пра гэта з залі суда паведамляюць карэспандэнты «Белсату».